Здароўе

Еўрапейскі тыдзень імунізацыі стартуе ў Беларусі

Еўрапейскі тыдзень імунізацыі стартуе сёння ў Беларусі. Пра гэта паведаміла галоўны пазаштатны спецыяліст па імуналогіі галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінскага аблвыканкама Вольга Кухцік.

Паводле яе слоў, сярод насельніцтва будуць арганізаваныя кансультацыі педыятраў, неўролагаў, алерголагаў, імунолагаў, тэрапеўтаў, гінеколагаў, эндакрынолагаў, эпідэміёлагаў. У дзіцячых паліклініках, жаночых кансультацыях, «школах здароўя», «кабінетах здаровага дзіцяці» пройдуць лекцыі па пытаннях імунапрафілактыкі. Дактары і медыцынскія сёстры сустрэнуцца з бацькамі, якія адмаўляюцца ад прафілактычных прышчэпак сваім дзецям і паспрабуюць пераканаць іх у адваротным. Таксама будзе арганізаваная тлумачальная праца аб неабходнасці правядзення вакцынацыі з асобамі, якія адмаўляюцца ад імунізацыі, асобамі з сацыяльна няўдалых сем'яў, мігрантамі і перасяленцамі.

Акрамя таго, у Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы плануецца круглы стол з удзелам педыятра, неўролага, імунолага, лора і алерголага, падчас якога бацькі змогуць атрымаць адказы на многія пытанні. Сярод тэм, якія будуць разгледжаныя, — «Імунізацыя 21 стагоддзя», «Адмова ад прышчэпак — ці заўсёды добра», «Ці варта прышчэплівацца ад грыпу», «Што трэба ведаць аб прышчэпках падарожнікам?» «Гемафільная інфекцыя: ці заўсёды смяротны прысуд». У бальніцы таксама будзе працаваць гарачая лінія — (8-017) 265-17-89.

Еўрапейскі тыдзень імунізацыі ў Беларусі будзе праходзіць па 25 красавіка па ініцыятыве Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Лозунг цяперашняга еўрапейскага тыдня — «Ліквідаваць прабелы імунізацыі». Правядзенне мерапрыемстваў накіраванае на павышэнне ўзроўню інфармаванасці насельніцтва аб неабходнасці абароны супраць інфекцыйных хвароб з дапамогай вакцынапрафілактыкі. Сярод задач — узмацненне планавай імунізацыі для дасягнення мэтавых паказчыкаў у дачыненні да ахопу вакцынацыяй; актывізацыя барацьбы з хваробамі (у першую чаргу поліяміэлітам), якія папярэджваюцца з дапамогай вакцын.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

«Бангкок лепшы за Лондан». Як беларуска пераехала ў Тайланд і будуе там бізнэс1

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь5

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы3

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

Беларусу ў Польшчы выдалілі пухліну з мозгу — цяпер ён аднаўляецца пасля спынення сэрца. Сям'я просіць дапамогі3

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць