Эканоміка11

Сярэдняя зарплата беларускіх ІТ-шнікаў за месяц упала на чвэрць

Было па 2100, стала па 1650 даляраў.

Нацыянальны статыстычны камітэт выдаў чарговую штомесячную справаздачу аб сярэдніх заробках у Беларусі.

Зарплата супрацоўнікаў, чыя дзейнасць звязаная з вылічальнай тэхнікай, за сакавік склала 23,7 млн беларускіх рублёў, альбо 1650 даляраў. За люты было 2100 даляраў.

Сярэднія заробкі ІТ-шнікаў усё роўна засталіся далёкімі ад бліжэйшых суседзяў па рэйтынгу — супрацоўнікі паветранага транспарту за сакавік маюць у сярэднім 13,156 млн.

У пазамінулым месяцы, студзені, сярэдняя зарплата ІТ-шнікаў складала каля 23 млн. Да 31,4 млн яна падскочыла, як кажуць прадстаўнікі галіны, за кошт выплаты гадавых бонусаў.

Сярэдняя зарплата па ўсёй Беларусі склала ў сакавіку 6,48 млн рублёў альбо 451,5 даляра. Гэта на 5,8% больш за люты.

Найменшая сярэдняя зарплата, 3,9 млн альбо 273 даляры, у сферы прадстаўлення сацыяльных паслуг. Менш за 5 млн ці 350 даляраў маюць у сярэднім у сферах адукацыі, сельскай гаспадаркі, гатэляў і рэстаранаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі дэпутат Дзярждумы Віталь Мілонаў расказаў, што забіваў на вайне супраць Украіны5

Пуцін заявіў, што ніколі нічога не баяўся9

Суд у Сірыі завочна прысудзіў Башара Асада да смяротнага пакарання

Мы няправільна выбіраем час ежы

Лукашэнка задумаўся, як ажывіць нараджальнасць, каб мы не зніклі як нацыя38

Ціханоўская пра Мілінкевіча: Яго адданасць Беларусі натхняла4

Колькі будуць каштаваць школьныя падручнікі ў новым навучальным годзе

З сайтам Bypol нешта дзіўнае: спачатку паказвалася рэклама дзіцячага харчавання, а цяпер сайт недаступны3

Палубісак з Радашковічаў згінуў на вайне: гэта заняло пару тыдняў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч32

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць