Грамадства22

Падлічана, колькі каштуе жыццё ў Вільні

Пры параўнанні хатніх гаспадарак краін Балтыі высветлілася, што літоўцы на свае патрэбы трацяць больш, чым эстонцы, але яшчэ больш трацяць латышы.

Delfi.lt

У Вільні сям'я з чатырох чалавек, якая жыве ў кватэры плошчай 70 кв. м, на харчаванне, утрыманне жылля і транспарт выдаткоўвае 513 еўра.

Гэта на 14 еўра больш, чым у Таліне (499 еўра), аднак на 78 еўра менш, чым у Рызе (591 еўра). Гэтыя звесткі прыводзіць даследаванне, праведзенае Інстытутам асабістых фінансаў Swedbank.

Сям'я, якая жыве ва ўласным доме ў Вільні, на харчаванне, жыллё і грамадскі транспарт выдаткоўвае 41% сваіх даходаў, у Рызе — 44%, у Таліне — 26%.

Сям'я ў Таліне ў сярэднім атрымлівае даходы памерам 1953 еўра ў месяц — гэта на 31% чым у Рызе (1342 еўра) і на 37% больш, чым у Вільні (1236 еўра).

Жыхары ўсіх сталіц краін Балтыі больш за ўсё грошай выдаткоўваюць на харчаванне.

У Вільні сям'і з чатырох чалавек на харчаванне патрабуецца (291 еўра), у Латвіі — 312 еўра, у Эстоніі — 299 еўра.

Даражэй усіх за грамадскі транспарт плацяць жыхары Рыгі — сям'і, дзе дваім дарослым і аднаму школьніку за транспарт даводзіцца аддаць 100 еўра ў месяц, у Вільні — 64 еўра. У Таліне грамадскі транспарт бясплатны.

У Вільні сям'я, у якой ёсць уласнае жыллё плошчай 70 кв. м, аддае на яго ўтрыманне 158 еўра ў месяц (на 8 еўра менш, чым у мінулым годзе). У Рызе ўтрыманне ўласнага жылля за год падаражэла і каштуе 179 еўра (на 4 еўра больш, чым у мінулым годзе), у Таліне сума не змянілася - 200 еўра.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ў Threads дапамагалі «Сяргею» з пераломам нагі. Але аказалася, што гэта ашуканец2

У Еўропе прынялі пазачарговы пакет санкцый супраць Расіі1

Нямецкі генерал расказаў, куды НАТА будзе найперш біць па Расіі ў выпадку канфлікту10

Расійскі стратэгічны бамбардзіроўшчык коштам 200 мільёнаў даляраў разбіўся ў Іркуцкай вобласці10

Праект хуткаснай чыгуначнай магістралі Масква — Мінск падымаецца ў прыярытэтах4

Кіеў атакавалі расійскія «Бандэролі». Што гэта за дрон-ракета і ці стануць атакі масавымі?3

Ціханоўская атрымала ўзнагароду ў Польшчы і расказала пра размову, падслуханую ў «Жабцы»35

Зяленскі прапанаваў Пуціну сустрэчу падчас саміту G7

На ўчастку доктаркі-патолагаанатама ў Польшчы знайшлі парэшткі 32 ненароджаных дзяцей16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць