Здарэнні11

У Лідзе затрымалі жанчыну-«экстрасэнса»

У Лідзе паўстане перад судом жанчына-«экстрасэнс». Пра гэта паведаміў прадстаўнік прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама Міхаіл Кузняцоў.

Лідскім РАУС распачатая крымінальная справа па арт. 209 (махлярства) ў дачыненні да афіцыйна непрацуючай 25-гадовай жыхаркі Ліды. Яна хадзіла па кватэрах райцэнтра і, прадстаўляючыся экстрасэнсам, прапаноўвала мясцовым жыхарам паслугі па зняцці сурокаў і іншыя падобныя. Пры гэтым «самапрэзентацыя» зламысніцы суправаджалася апавяданнямі пра ўплыў на лёс тагасветных сіл, нябачную энергію, аўру.

У міліцыю звярнулася адна з ахвяраў «экстрасэнса». 52-гадовая лідчанка, паверыўшы ў апавяданні пра сурокі, аддала зламысніцы Br2,5 млн, $700 і пяць залатых вырабаў. Пазней пацярпелая ўсвядоміла, што стала ахвярай махлярства.

У ходзе аператыўных мерапрыемстваў асоба падазраванай была выяўленая, а сама яна затрыманая. «Экстрасэнс» прызналася ў двух падобных дзеяннях. Працягваюцца аператыўныя мерапрыемствы, накіраваныя на ўсталяванне іншых пацярпелых.

Махлярства — вельмі распаўсюджаны від злачынстваў. Летась двое прадпрымальнікаў з Гродна «нагрэлі» арганізацыю на гандлі цыгарэтамі на Br11,5 млрд. Зафіксаваныя факты махлярства, звязаныя з купляй-продажам аўтамабіляў, калі пералічаны задатак за аўто знікаў у прасторах інтэрнэту. Падманутымі нядобрасумленнымі суграмадзянамі аказваліся жыхары вобласці, тыя, што шукалі візавай падтрымкі, набывалі жыллё. Быў выпадак, калі аферыст дзейнічаў пад выглядам знахаркі, якая пазбаўляе ад хвароб, і «шаманаў» праз інтэрнэт. Усяго ў 2014 годзе абласным аддзяленнем Следчага камітэта па фактах махлярства распачата 385 крымінальных спраў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак выпусціў кліп пра сістэму і яе вінцікі2

«Некалькі стрэлаў з блізкай адлегласці і адзін — каб дабіць». Польская паліцыя шукае забойцу мастака Сямёна Скрапецкага4

Пазняк прэзентаваў кнігу «Віленшчына любімая і прыўкрасная». Там ёсць нават вершы па-французску10

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Якія карыкатуры на Лукашэнку рабіў забіты ў Польшчы расійскі мастак26

60‑гадовую страхаўшчыцу з Гомеля асудзілі за Гаюна

«Можа, прыведзяце цягнікі ў парадак?» Беларусы скардзяцца на паломкі «Штадлераў» пасля іх вяртання на маршруты5

Беларус год не карыстаецца шампунем — і задаволены сваімі валасамі24

Вясковец прадаў каня і зрабіў сельскагаспадарчую тэхніку з ровара2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць