Улада11

Латвія перадала краінам — удзельніцам Усходняга партнёрства запрашэнні на Рыжскі саміт

Дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў Латвіі Андрэй Пілдэговіч 28 красавіка ў Рызе перадаў кіраўнікам дыпламатычных місій Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны афіцыйныя запрашэнні на саміт Усходняга партнёрства. Пра гэта паведамілі БелаПАН у МЗС Латвіі.

Саміт УП адбудзецца ў Рызе 21—22 мая. Афіцыйныя запрашэнні краінам — удзельніцам УП падпісалі старшыня Еўрапейскага парламента Дональд Туск, старшыня Еўрапейскай камісіі Жан Клод Юнкер і прэм'ер-міністр Латвіі Лаймдота Страуюма.

Уручаючы афіцыйныя запрашэнні, Пілдэговіч падкрэсліў, што Рыжскі саміт дасць магчымасць ацаніць дасягнуты прагрэс з часу папярэдняга саміта Усходняга партнёрства, які прайшоў у Вільнюсе восенню 2013 года. Апрача таго, у Рызе будзе абмяркоўвацца развіццё палітыкі УП і супрацоўніцтва паміж ЕС і дзяржавамі-партнёрамі УП у межах двухбаковага і шматбаковага ўзаемадзеяння.

Падчас сустрэчы Пілдэговіч і паслы краін Усходняга партнёрства абмяняліся думкамі аб падрыхтоўцы да Рыжскага саміта. Як зазначылі ў МЗС Латвіі, паслы высока ацанілі зробленае па падрыхтоўцы да саміта УП.

Рэалізацыя ініцыятывы ЕС «Усходняе партнёрства» пачалася ў маі 2009 года. Адна з асноўных мэтаў УП — садзейнічаць стварэнню палітычнай асацыяцыі і эканамічнай інтэграцыі ЕС з усходнімі суседзямі. У праграму Усходняга партнёрства ўваходзяць Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна. У праграмы УП ёсць два кірункі: двухбаковае (уключае ў сябе двухбаковае супрацоўніцтва ЕС і дзяржаў-партнёраў) і шматбаковае (дае агульную платформу для супрацоўніцтва краін ЕС і Усходняга партнёрства ў шэрагу абласцей).

Першы саміт УП адбыўся ў 2009 годзе ў Празе (Чэхія), другі — у 2011 годзе ў Варшаве (Польшча), трэці — у 2013 годзе ў Вільні (Літва).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць