Свет22

Нованароджаную брытанскую прынцэсу назвалі Шарлотай

Кенсінгтонскі палац назваў імя нованароджанай прынцэсы кембрыджскай. Дачка Кейт Мідлтан і прынца Уільяма атрымала патройнае імя Шарлота Лізавета Дыяна, паведамляе Agence France-Presse.

Reuters

Яшчэ задоўга да нараджэння прынцэсы букмекеры прымалі стаўкі на яе імя. Імя Шарлота разглядалася ў якасці аднаго з фаварытаў. Імя Лізавета прынцэса атрымала ў гонар прабабулі, Дыяна — у гонар бабулі, маці прынца Уільяма. Імя для дачкі Кейт і Уільям прыдумалі раней, аднак грамадскасць даведалася пра яго толькі пасля таго, як яно было абвешчана Лізавеце II.

Раней стала вядома, што ў Вялікабрытаніі адчаканеныя 10 тысяч залатых і срэбных манет у гонар нованароджанай прынцэсы. Дызайн манет ужо ўхваліла каралева Лізавета II і міністр фінансаў.

Дзяўчынка нарадзілася ў сям'і герцага і герцагіні Кембрыджскіх раніцай 2 мая. Яна будзе насіць тытул прынцэсы кембрыджскай і зойме чацвёртае месца ў чарзе на брытанскі трон пасля дзеда, бацькі і брата.

Апошнія дні ўся ўвага Вялікабрытаніі аддавалася нованароджанай прынцэсе. Кейт Мідлтан уразіла брытанцаў і ўвесь свет, з'явіўшыся на публіцы з дзіцем на руках праз некалькі гадзін пасля родаў. Выглядала пры гэтым маладая мама асляпляльна. Жанчыны дзівіліся, як ёй гэта ўдалося, а скептыкі сцвярджалі, што Кейт на самай справе нарадзіла за некалькі дзён да абвяшчэння аб нараджэнні дачкі.

У гонар нараджэння дзяўчынкі знакамітыя лонданскія славутасці — Таўэрскi мост, Трафальгарская плошча і кола агляду London Eye — увечары ў суботу былі падсвечаныя ружовымі агнямі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?2

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?

Усе навіны →
Усе навіны

Кот Лары на ганку Даўнінг-стрыт, 10 сустракае новага гаспадара ФОТАФАКТ6

Спакуснік з Каўказа пад выглядам «спецназаўца ГРУ» метадычна дурыў беларускую турыстку5

У беларускі ў пашпарце адарвалася палоска перад першай старонкай. Што кажуць у Дзяржпагранкамітэце

У постапакаліптычным вестэрне Guns of Eschaton будзе беларуская мова. Лакалізацыю прафінансавалі два беларусы3

Лідар Нікарагуа пасля 30 гадоў кіравання паабяцаў адмяніць выбары13

Месі вырашыў завяршыць кар'еру ў зборнай2

У Ліпецку пасля атакі УСУ ўзнік пажар на тэрыторыі прамысловых прадпрыемстваў

Юдзіт Полгар адмовілася ад прапановы стаць прэзідэнтам Венгрыі1

Трамп увёў 50‑працэнтныя пошліны на шэраг тавараў з Канады1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?2

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць