Грамадства

З беларускіх аптэк знік папулярны прэпарат жалеза

Людзі не могуць знайсці ў аптэках прэпарат «Феррэтаб комп» — сродак з жалезам і фоліевай кіслатой, які ўжываюць для лячэння і прафілактыкі жалезадэфіцытнай анеміі і схаванага дэфіцыту жалеза. У Беларусі ён адпускаецца без рэцэпта. Цяпер у Threads беларусы абмяркоўваюць, дзе знайсці лекі і чым іх можна замяніць, заўважыла выданне Hrodna.life.

Фота: irecommend.ru

«Жалезадэфіцытчыкі, увага, пытанне: а куды «Феррэтаб» з Беларусі прапаў?» — напісала адна з карыстальніц.

Мяркуючы па даных сайта 103.by, цяпер прэпарату няма ў наяўнасці ні ў адной аптэцы Беларусі.

Пры гэтым на сайце Tabletka.by мінчанка Наталля яшчэ 16 чэрвеня пыталася, калі «Феррэтаб комп» з’явіцца ў аптэках сталіцы. У адказ ёй паведамілі: «4 квартал». У Threads пад постам беларускі хтосьці ўдакладніў, што прэпарат часова адсутнічае праз перарэгістрацыю.

Аднак, паводле Дзяржаўнага рэестра лекавых сродкаў, прэпарат «Феррэтаб» мае ў Беларусі бестэрміновую рэгістрацыю.

Магчыма, адной з прычын знікнення лекаў маглі стаць праблемы з якасцю асобных паставак. Год таму — у жніўні 2025 года — Міністэрства аховы здароўя на падставе паведамлення «Дзяржфармнагляду» прыняло рашэнне канфіскаваць з абарачэння дзве канкрэтныя партыі капсул «Феррэтаб комп» аўстрыйскага вытворцы G.L. Pharma GmbH — серыі G06831 і F06988. Рэспубліканская кантрольна-аналітычная лабараторыя прызнала іх няякаснымі праз неадпаведнасць паказчыкам колькаснага вызначэння двухвалентнага жалеза.

Некаторыя беларусы сутыкнуліся з адсутнасцю і іншых прэпаратаў жалеза. Адная з карыстальніц расказала, што не змагла купіць у Шчучыне «Тардзіферон» і цяпер збіраецца ехаць па лекі ў Гродна:

«Учора не змагла купіць «Тардзіферон» у Шчучыне, прыйдзецца ехаць за 60 км у Гродна, там нібыта ёсць. Мне ён выдатна падымае ферыцін і ўзровень жыцця заадно».

«Тардзіферону» і праўда няма ў Шчучыне, таксама як і ў Мастах ці Бярозаўцы. Але ён ёсць у продажы, напрыклад, у Астраўцы, Ваўкавыску, Свіслачы, Слоніме, Гродне і Лідзе, паводле даных сайта 103.by.

Іншыя ўдзельнікі абмеркавання раяць шукаць прэпараты праз сайты аптэк і правяраць наяўнасць у розных гарадах. Адна з карыстальніц распавяла, што месяц таму знайшла «Феррэтаб» у Баранавічах, а пазней заказала прэпарат з Расіі.

На пытанне, як замовіць лекі з Расіі, карыстальнікі адказалі, што куплялі прэпарат праз тэлеграм-чаты.

З аптэк Беларусі знік прэпарат жалеза: пакупнікі шукаюць замену, яго абяцаюць вярнуць
Скрыншот з сайта 103.by

У каментарах прапануюць некалькі альтэрнатыў «Феррэтабу». Сярод іх — ужо згаданы «Тардзіферон», «Татэма» і іншыя прэпараты жалеза.

Пры гэтым карыстальнікі адзначаюць, што прэпараты жалеза пасуюць не ўсім аднолькава, таму самастойна мяняць прызначаны доктарам сродак не варта.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць