У мінулую нядзелю, 3 мая, падчас матчу чэмпіянату краіны па футболе ў першай лізе паміж ФК «Баранавічы» з ФК «Дняпро» Магілёў у Баранавічах адбылася сутычка паміж АМАПам і фанатамі.
Міліцыянты хутка «паклалі» заўзятараў, а потым некаторыя з іх дабівалі падлеткаў, што не аказвалі супраціву, на зямлі.
Адзін з пацярпелых баранавіцкіх фанатаў распавёў «Нашай Ніве» падрабязнасці.
«Мы ладзілі агульны фанацкі збор каля кас у 14:00, нас было дзесьці 40 чалавек — большасць з іх непаўналетнія. З намі былі два міліцыянты, якія нас нібыта ахоўвалі. Праз некаторы час прыехаў мікрааўтобус з магілёўскімі фанатамі, яны высадзіліся каля стадыёна і накіраваліся да нас, гукаючы сваю крычалку «Ма-гі-лёў». Нашыя «малыя» напалохаліся, што зараз будзе бойка і «ламануліся» да варотаў, якія ці то былі адчыненыя, ці то не вытрымалі націску. І ўжо за варотамі нас атачыў АМАП і пачаў збіваць. Білі моцна — у галаву, па нагах. Потым паставілі каля сеткі і пачалі «шманаць». Пасля ўсіх завезлі ў ГАУС і прымусілі падпісаць паперку, што мы не маем прэтэнзій да дзеянняў міліцыі.
Падпісалі ўсе, акрамя аднаго — яму адбілі ключыцу і ён не мог варушыць правай рукой», — сказаў хлопец і падкрэсліў, што, імаверна, АМАПаўцы пераблыталі іх з магілёўцамі.
«Аднак мне ўсё роўна не зразумела, чаму нас білі нагамі і дубінкамі, калі ніхто з нашых не аказваў ніякага супраціву, а бойкі з магілёўцамі таксама не было. Добрая прафілактыка ў іх», — іранічна рэзюмаваў баранавіцкі фанат і адзначыў, што падчас працы АМАПа адзін з міліцыянтаў крачыў калегам «Што вы робіце?».
У Мінску бяспраўнікаў ловяць па камерах. Нават тых, хто едзе з маскай на твары22
У Мінску бяспраўнікаў ловяць па камерах. Нават тых, хто едзе з маскай на твары2
Лукашэнка загадаў чыноўнікам павыводзіць з гатэляў прусакоў1616
Лукашэнка загадаў чыноўнікам павыводзіць з гатэляў прусакоў16
«Толікаў» можна было хоць неяк кантраляваць». Беларусы тлумачаць калапс на мяжы новым «бізнэсам»3232
«Толікаў» можна было хоць неяк кантраляваць». Беларусы тлумачаць калапс на мяжы новым «бізнэсам»32
Эканоміка Беларусі перастала расці. Тое самае ў Расіі і Латвіі. А вось Польшча і Літва растуць стабільненька1313
Эканоміка Беларусі перастала расці. Тое самае ў Расіі і Латвіі. А вось Польшча і Літва растуць стабільненька13
Кіраўніка маркетынгавай кампаніі прысудзілі да 7,5 года за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі — «здрада дзяржаве»1010
Кіраўніка маркетынгавай кампаніі прысудзілі да 7,5 года за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі — «здрада дзяржаве»10
Ціханоўская павіншавала мужа з днём народзінаў і апублікавала фота ўсёй сям'і2323
Ціханоўская павіншавала мужа з днём народзінаў і апублікавала фота ўсёй сям'і23
У цэнтры Мінска пабудуюць некалькі жылых кварталаў. Дзе для іх знайшлі месца99
У цэнтры Мінска пабудуюць некалькі жылых кварталаў. Дзе для іх знайшлі месца9
«Дык цяпер у Крупкі ехаць, ці што?» У райцэнтры знайшлі такі атмасферны бар, якога няма і ў сталіцы88
«Дык цяпер у Крупкі ехаць, ці што?» У райцэнтры знайшлі такі атмасферны бар, якога няма і ў сталіцы8
Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв3232
Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв32
Шоўмэн, футбаліст, быў супраць беларусізацыі — расказваем пра кіраўніка Ліды, які закаханы ў Расію1717
Шоўмэн, футбаліст, быў супраць беларусізацыі — расказваем пра кіраўніка Ліды, які закаханы ў Расію17
«Калі захоча, Зяленскі можа амаль імгненна скончыць вайну з Расіяй» — Трамп напісаў новы допіс3737
«Калі захоча, Зяленскі можа амаль імгненна скончыць вайну з Расіяй» — Трамп напісаў новы допіс37
Інжынерны цуд коштам $167 мільярдаў павінен зрабіць Кітай энергасамадастатковым. Вось у чым яго сутнасць33
Інжынерны цуд коштам $167 мільярдаў павінен зрабіць Кітай энергасамадастатковым. Вось у чым яго сутнасць3
У Германіі масава закрываюцца піваварні, бо моладзь больш не цікавіць алкаголь2121
У Германіі масава закрываюцца піваварні, бо моладзь больш не цікавіць алкаголь21
«На канцэртах няма месца радыкальнаму нацыяналізму, агрэсіі і гвалту». Макс Корж выказаўся наконт скандалу, які разгарэўся пасля яго выступу ў Варшаве3737
«На канцэртах няма месца радыкальнаму нацыяналізму, агрэсіі і гвалту». Макс Корж выказаўся наконт скандалу, які разгарэўся пасля яго выступу ў Варшаве37
Каментары