Учора прайшла генеральная рэпетыцыя парада з удзелам тэхнікі. Негледзячы на кепскае надвор'е, ахвотных паглядзець парад было шмат.
Для некаторых закаханых рэпетыцыя стала спатканнем.
АМАП уважліва пільнаваў парадак, выводзіў нецвярозых.
У парадзе ўзялі ўдзел вайскоўцы з Расіі ды амерыканскі аркестр. Расійскіх вайскоўцаў сустракалі бурна, амерыканскі аркестр таксама шумна віталі.
На тварах удзельнікаў парада падчас рэпетыцыі было шмат эмоцый і нармальных людскіх рэакцый, якіх у афіцыйнай атмасферы 9 Мая не сустрэнеш.
Гл. таксама: Амерыканскіх вайскоўцаў віталі апладысментамі на рэпетыцыі парада ў Мінску ВІДЭА
Каментары