Спорт1919

Лукашэнка: Беларусь гатовая навучыць Кітай гуляць у хакей

Беларусь гатовая дапамагчы Кітаю ў развіцці тых відаў спорту, у якіх беларускія спартсмены дамагаюцца поспехаў, а ў КНР яшчэ не так шырока развітыя. Пра гэта кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю кітайскім СМІ — Цэнтральнаму тэлебачанню Кітая і інфармацыйнаму агенцтву «Сіньхуа», паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што, будучы ў Кітаі, таксама гуляў у хакей. «Мы знайшлі лядовы каток у вас і гулялі з вашымі кітайскімі хакеістамі. Вы ведаеце, у вас ведаюць хакей і ўмеюць ў яго гуляць. Кітай трэба навучыць добра гуляць у хакей. І ў дадзеным выпадку вы можаце скарыстацца не толькі паслугамі беларусаў, але і расейцаў», — адзначыў ён.

«Не мне вас вучыць. Вы на сваёй Алімпіядзе перамаглі з вялікай перавагай. А яшчэ зусім нядаўна Кітай выступаў у некалькіх відах, кітайскіх спартсменаў на вялікай арэне не было відаць, а цяпер… Вы перамаглі найбуйнейшыя спартыўныя дзяржавы, і постсавецкія рэспублікі, у тым ліку Расію, і Амерыку, і еўрапейскія дзяржавы. Значыць, вы ўмееце», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Што тычыцца летніх відаў спорту, вы ўмееце ўсё не горш за нас. І нашы трэнеры таксама працавалі ў Кітаі, вучылі кітайскіх спартсменаў. Цяпер вам трэба ўзяцца за зімовыя віды. Вы ж умееце на лыжах бегаць — у вас з'явіліся добрыя спартсмены. Вы ўдзельнічаеце ў біятлонных спаборніцтвах — у вас біятланісты нядрэнныя», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што калі ў кітайскага боку ёсць цікавасць да нейкіх відаў спорту, якія развіваюцца ў Беларусі, то беларускі бок гатовы падключыцца і даць сваіх спецыялістаў.

«Прынамсі, на гэтай стадыі мы вам можам значна дапамагчы. Калі патрэбныя будуць вельмі высокія вынікі, у тым ліку па хакеі, тады вы зможаце скарыстацца спецыялістамі і канадскімі, і амерыканскімі, ды і мы падрасцем да таго часу, але трэба пачынаць, каб не прапусціць чэмпіянат свету», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Слухайце, Японія ў хакей гуляе, і даволі нядрэнна гуляе! Няхай яшчэ ў сярэдзіне недзе, не ў эліце, але ўжо гуляе. Я ўпэўнены, што 7-10 гадоў — і Кітай будзе канкураваць з вядучымі хакейнымі дзяржавамі. Калі вы паставіце перад сабой мэту», — лічыць беларускі лідар.

«Таму, каб не прапусціць чэмпіянат, Кітаю трэба толькі паставіць перад сабой мэту. А як гэта рабіць — вы ведаеце. І я асабіста толькі б вітаў, калі б кітайская зборная з'явілася на міжнароднай арэне. Я за яе б заўзеў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?6

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Усе навіны →
Усе навіны

Адны нічыі. Вынікі футбольнай ночы на мундыялі1

Як палепшыць начны сон немаўляці? Дапаможа бацька3

Самец беларускай рысі вельмі здзівіў навукоўцаў2

Фатограф з Калінкавічаў засудзіў Маскоўскі заапарк, які выкарыстаў без дазволу яго фота норкі2

«Гэта яго падушка бяспекі». На трасе пад Мінскам заўважылі незвычайны спосаб перавозкі шын2

У ЗША разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык6

Лукашэнка ўвязаў вызваленне палітвязняў з адкрыццём амерыканскага пасольства і фінансавымі пытаннямі4

Лукашэнка ўпершыню заклікаў і Расію «пайсці на кампраміс»7

Лукашэнка папрасіў прабачэння ў Зяленскага32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?6

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць