Эканоміка77

Кітай пракрэдытуе Беларусь на 1 млрд даляраў

Беларусь і Кітай падпісалі пакет крэдытных пагадненняў на агульную суму больш за 1 млрд даляраў. Пагадненні былі падпісаны ў Палацы Незалежнасці ў Мінску ў прысутнасці лідараў дзвюх краін Аляксандра Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна.

У прыватнасці, падпісана генеральнае крэдытнае пагадненне паміж Банкамі развіцця Беларусі і Кітая аб прадастаўленні крэдыту ў памеры 700 млн даляраў.

«Па крэдытнай дамове рэсурсы выдзяляюцца на тэрмін да 15 гадоў, уключаючы пяцігадовы льготны перыяд. Гэта доўгія грошы. Эфектыўная стаўка не перавысіць 4,7% гадавых. Атрымаць доўгія грошы пад такія працэнтныя стаўкі сёння, вядома, вельмі выгадна», — адзначыў у каментары журналістам старшыня праўлення Банка развіцця Беларусі Сяргей Румас. БРРБ таксама падпісаў мемарандум з Дзяржаўным банкам развіцця КНР аб стварэнні сумеснага рабочага офіса.

Акрамя таго, падпісана крэдытнае пагадненне паміж Дзяржаўным банкам развіцця Кітая і «Беларусбанкам» аб прадастаўленні крэдыту ў памеры 300 млн долараў.

Падпісаны пакет крэдытных пагадненняў паміж урадам Беларусі ў асобе Міністэрства фінансаў і Эксімбанкам Кітая аб прыцягненні льготных крэдытаў для фінансавання будаўніцтва ўнутранай інфраструктуры Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку, ўзвядзення новага завода «БелДжы» і рэканструкцыі падстанцыі напружаннем 330/110/10 кВ «Мінск-Паўночная».

Таксама падпісаны пакет крэдытных пагадненняў паміж Беларускай чыгункай і Эксімбанкам Кітая для фінансавання інвестыцыйных праектаў «Абнаўленне рухомага саставу БЧ. Набыццё 8 электравозаў», «Электрыфікацыя ўчастка чыгункі Маладзечна — Гудагай», «Абнаўленне рухомага саставу БЧ. Набыццё 10 электравозаў». Раней прэс-служба Беларускай чыгункі паведамляла, што агульная сума крэдытаў на гэтыя праекты складзе каля 175 млн даляраў.

Каментары7

Цяпер чытаюць

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст1

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Усе навіны →
Усе навіны

«Эфект губной памады» ў продажах сапраўды працуе

Дакументы на пражыванне ў Польшчы маюць больш за 139 тысяч беларусаў8

«Крутыя лекцыі», але «жыве ў свеце, які сам і стварыў». Студэнты расказалі пра выкладчыка БДУІР, які запісаў зварот да Лукашэнкі6

Беларускамоўны рэпер Лайтовы выпусціў свой першы альбом3

У Мінску пацыент збіў стаматолага, а зубы яму палячылі ў іншым кабінеце

У Беларусі пачалі прадаваць красовер BelgeeX50+5

Менеджара па продажах буйной міжнароднай агракампаніі асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

У Мінску сярэдні заробак складае чатыры тысячы рублёў8

Кацярына Ваданосава патлумачыла, чаму выйшла з выбарчага блока Латушкі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст1

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць