Здарэнні22

У міліцыю за мінулыя суткі паступіла больш за 500 паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў

Дзякуючы аператыўнасці супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і пільнасці грамадзян пераважная большасць злачынстваў была прадухілена, паведамляе БелТА.

Зарэгістравана 55 злачынстваў, здзейсненых з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Аддзел арганізацыі апрацоўкі махлярскіх аперацый МУС ініцыяваў блакіроўку 16 фішынгавых інтэрнэт-рэсурсаў — гаворка ідзе пра падробленыя гандлёвыя пляцоўкі, банкі або сэрвісы, якія амаль не адрозніваюцца ад сапраўдных.

Таксама заблакіравана магчымасць здзяйснення плацяжоў на адрас 46 замежных плацежных рэквізітаў, якія выкарыстоўваюцца зламыснікамі, і прыпынены расходныя аперацыі па 93 рахунках.

Аператыўнікі затрымалі чатырох кур’ераў, якія працавалі ў інтарэсах ашуканцаў, у тым ліку двух замежнікаў. У іх канфіскавана больш за 140 тысяч рублёў.

«Паводле спосабу здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў лідыруе купля тавараў на інтэрнэт-пляцоўках. Далей ідуць вішынг ад імя службовых асоб (тэлефоннае махлярства), фішынг і гандаль на фінансавых біржах», — удакладнілі ў МУС.

«Прапановы хуткага і лёгкага заробку або пакупкі тавараў па значна зніжанай цане ў інтэрнэце заўсёды звязаныя з рызыкай страты грошай. Залатое правіла пры камунікацыі з тэлефоннымі махлярамі — спыніць размову і паведаміць у міліцыю па нумары 102», — нагадалі ў МУС.

Каментары2

  • стварыце дзіцячы садок беларускамоўны
    25.04.2026
    хаця б для таго, каб не ганьбіць сябе рэкламай у метро:

    "минская милиция предупреждает: мошенники представляются ..., ..., ..., и даже сотрудниками милиции"

    Гэты "жарт" вядомы кожнаму пасажыру мінскага метро.

    А я трошкі падкарачу рэкламны тэкст:

    "минские мошенники предупреждают: ..."

    ніхто нікога не прымушае у такіх сітуацыях камунікаваць па-руску.

    Хто і навошта пакідае кожны выпадак камунікацыі на рускай з беларускамоўным беспакараным больш за 30-ць гадоў?

    Колькі з 500-т махляроў былі беларускамоўнымі?
  • Ёсік
    25.04.2026
    стварыце дзіцячы садок беларускамоўны , 👏, тое ж кажу, самому тэлефанавалі не аднойчы - А зараз па-беларуску, калі ласка. Уся сьхема ў іх валіцца.

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве выбухнулі і загарэліся кантрабандныя шары

Палітолаг Валер Карбалевіч назваў самы важны дзень у сваім жыцці5

У Беларусі абмежавалі доступ да сайтаў з-за мяжы праз небяспечныя памылкі ў PHP3

У Еўропе абмяркоўваюць, хто мог бы весці перамовы з Пуціным ад яе імя8

Статкевіч: Калі Беларусь возьме ўдзел у агрэсіі супраць NATO ці стане тылам для такіх дзеянняў, то ўдар NATO па Беларусі будзе непазбежным6

Трамп адказаў, ці лічыць ён Пуціна гуманістам6

Пад Магілёвам засталася зімаваць чарада буслоў2

Празрыстыя сукенкі, карункі і адкрытае цела. Ці сапраўды «Аземпік» мяняе моду?2

«Я пісаў маме, а яна ўжо была мёртвая» — гісторыі загінулых пасля ўдару па Новай Вадалазе на Харкаўшчыне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць