Свет1212

Польшча прагаласавала супраць істэблішменту і падзялілася на ўсход і захад

Захад Польшчы галасаваў за Камароўскага, усход — за кандыдата ад нацыянал-кансерватыўнай апазіцыі.

У Варшаве, Кракаве, Беластоку і Любліне ў першым туры перамог кандыдат ад «Закону і справядлівасці» Анджэй Дуда. Ён, дарэчы, і сам кракавяк — юрыст, сын прафесараў інжынера і хіміка. Жанаты ён з дачкой вядомага польскага паэта, удзельніка «Салідарнасці».

У Пазнані, Уроцлаве, Шчэціне і Гданьску перамог Браніслаў Камароўскі — дзейны прэзідэнт і ветэран «Салідарнасці».

Калі браць узроставы разрэз, то Камароўскі перамог сярод выбарцаў ва ўзросце ад 30 да 39 гадоў.

Людзі, старэйшыя за 40, аддалі свае галасы за Дуду. 

А вось сярод моладзі да 29 гадоў перамог «антысістэмны кандыдат» — рок-музыка і нацыяналіст Павел Кукіз.

Вынік выбараў стаў тым большым сюрпрызам, што Браніслаў Камароўскі карыстаўся любоўю і даверам абсалютнай большасці палякаў. Гісторык, бацька пяці дзяцей, ён не засвяціўся ні ў якіх скандалах. Ягоныя рэйтынгі папулярнасці не апускаліся ніжэй за 65—70%. Але палякам захацелася новых твараў.

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Магілёве мужчына ўдарыў міліцыянта нажом у жывот, а потым загінуў у пагоні4

У Магілёве мужчына ўдарыў міліцыянта нажом у жывот, а потым загінуў у пагоні

Усе навіны →
Усе навіны

Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»11

Пазняк: Рэальным палітычным капіталам і гістарычнай легітымнасцю валодаюць толькі Беленькі, Навумчык і Пазняк122

Памёр Віктар Адзіночанка3

Рэкі на Палессі ўжо цяпер дасягаюць узроўню вады, пры якім лімітуецца суднаходства. А лета яшчэ не пачалося4

Падчас рамонту дарогі знайшлі сейф з дакументамі ваенных часоў1

Без песняў Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках5

Дзе правесці Ноч музеяў? Топ месцаў у Мінску і за Мінскам3

Сярод расійскіх перамоўнікаў у Стамбуле — кіраўнік злавеснага ГРУ. Хто ён, Ігар Касцюкоў?1

Чаму вы ўвесь час стамляецеся? Магчыма, вам бракуе халіну3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве мужчына ўдарыў міліцыянта нажом у жывот, а потым загінуў у пагоні4

У Магілёве мужчына ўдарыў міліцыянта нажом у жывот, а потым загінуў у пагоні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць