Грамадства11

Газета «Вечерний Минск» надрукавала старонку хвалы рэвалюцыі і аятале Хамейні

Сённяшні нумар газеты «Вечерний Минск» выйшаў з паласою, прысвечанаю лірычнай паэзіі вярхоўнага лідара Ірана Рухалы Хамейні.

Газета надрукавала тры вершы Хамейні ў перакладзе на расійскую мову. Большую частку складае апісанне значнасці асобы Хамейні ў гісторыі Ірана.

«Больш за паўстагоддзя таму землі Ірана закрануў подых зменаў. Павольная незваротная ўнутраная трансфармацыя гэтай краіны і даўно наспелая патрэба ў новым шляху запусцілі махавік рэвалюцыйных падзей. Працэс няпростых, але важных пераменаў быў пачаты імамам Хамейні ў 1963 годзе. Дзякуючы сваім сіле, мужнасці і стойкасці гэты чалавек прывёў іранскі народ да перамогі. Нягледзячы на неймаверныя магчымасці жыхароў Ірана, да лідарства Хамейні іх патэнцыял не быў рэалізаваны цалкам. Краіна доўгія гады мела патрэбу ў такім мудрым і дальнабачным кіраўніку. Менавіта ён дапамог іранскім грамадзянам стаць тымі, кім яны зараз з'яўляюцца, і паверыць у ідэю «мы зможам!», — гаворыцца ў артыкуле.

Аўтар тэкста пра Хамейні — дарадца па культуры пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Мінску С.Шафан. Аднак інфармацыя пра ўліковы нумар падаткаплатніка пасольства Ірана сведчыць пра тое, што «Вечерний Минск» надрукаваў рэкламу па замове Ірана.

Рухала Хамейні нарадзіўся ў 1902 годзе. Ён быў лідарам Ісламскай рэвалюцыі ў Іране і ў 1979 годзе стаў вярхоўным кіраўніком Ірана. Хамейні правіў да сваёй смерці ў 1989 годзе. У гэтыя часы Іран стаў ісламскай рэспублікай, якая жыве па законах шарыяту. З таго часу краіна стала займае адныя з апошніх месцаў у рэйтынгах дэмакратыі і свабоды слова. Паводле ўказа Хамейні быў створаны «Корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі». У 1989 г. Хамейні выпусціў фетву з заклікам забіць пісьменніка Салмана Рушдзі за яго кнігу «Сатанінскія вершы», бо тая нібыта абражае іслам.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам26

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

«Проста люстэрка». Беларусы паказалі, у што ператварыў дарогі цыклон з ледзяным дажджом

Караеў расказаў, дзе цяпер працуюць яго сыны5

У Лідскім раёне экіпаж ДАІ пад’ехаў да машыны, што моцна захрасла ў сумёце, і раскрыў адразу некалькі злачынстваў

Некалькі расійскіх дронаў заляталі на Гомельшчыну 26—27 студзеня — адзін упаў у Добрушы5

Ва Украіне падчас затрымання забойцы загінулі чацвёра спецназаўцаў4

«Дзяўчаткі імкнуліся яе аберагаць». Гісторыя асуджанай за данаты Наталлі Левай, якая рыхтуецца нарадзіць за кратамі

Герасімаў аб’явіў аб захопе горада Купянск-Вузлавы, да якога расійскае войска нават не падышло18

Пяскоў панаракаў на «дэфіцыт сяброўскіх пачуццяў», што з некаторымі краінамі захоўваецца стагоддзямі14

Моцныя маразы вяртаюцца, да выходных да мінус 23°С

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам26

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць