Улада

Аляксандар Круты ізноў у Жодзінскім СІЗА

Там нясьвіскі праваабаронца, асуджаны за абразу прэзыдэнта, знаходзіцца ўжо тры тыдні.

Аляксандра Крутога зьмясьцілі ў камэру для асуджаных на пажыцьцёвае пакараньне, паведамляе Вясна’96. Яму забаронена карыстацца літаратурай — падручнік па ангельскай мове, які прывезьлі сваякі, не дазволілі перадаць у камэру.

Не дазволеныя А. Крутому і прагулкі. Ён паведаміў сваёй адвакатцы, што ў часе штодзённых аглядаў, да яго не заходзіць ні начальнік СІЗА, ні іншыя адказныя асобы.

24 студзеня суд Нясьвіскага раёна прызнаў Аляксандра Крутога вінаватым у зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства па арт. 368 КК РБ (публічная абраза прэзыдэнта краіны). Аднак, паколькі было прызнана, што дзеяньні асуджанага не нясуць вялікай пагрозы для грамадзтва, крымінальную справу спынілі, а А. Крутога вызвалілі ад пакараньня. Cуд пастанавіў прызначыць яму прымусовае лячэньне ў псыхіятрычнай бальніцы са звычайным наглядам, паколькі судова‑мэдыцынская экспэртыза выявіла ў яго паранаідальную шызафрэнію. Пасьля зьмяшчэньня Крутога ў бальніцу, яму мусяць зьмяніць меру стрыманьня. Але ён па‑ранейшаму знаходзіцца ў СІЗА.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч мяркуе, што А. Крутога трымаюць у СІЗА незаконна: «Крымінальна‑працэсуальны кодэкс не прадугледжвае прызначэньня мэдыцынскіх мераў прымусовага характару, калі з чалавека зьнятая крымінальная адказнасьць. Таму рашэньне суда супярэчыць КПК». Праваабаронца выказаў надзею, што ў панядзелак Менскі абласны суд улічыць гэты аспэкт, выкладзены ў касацыйнай скарзе А. Крутога. Гэтая справа прыцягвае ўвагу па некалькіх прычынах, падкрэсьліў В. Стэфановіч. Па‑першае, гэта чарговы працэс паводле артыкула 368 КК РБ і праваабаронцы будуць дабівацца яго адмены. Па‑другое, супраць іншадумцаў усё часьцей ужываецца карная псыхіятрыя.

Нагадаем, што крымінальную справу паводле арт. 368 КК у дачыненьні праваабаронцы зь Нясьвіжу распачалі ў траўні 2003 г. Аляксандру Крутому закідалі публічную абразу кіраўніка дзяржавы — нібыта ён распаўсюджваў улёткі зьняважлівага зьместу. У сярэдзіне кастрычніка Аляксандра затрымалі ў Менску і адвезьлі ў Нясьвіж, дзе пратрымалі трое сутак. Затым яго зьмясьцілі ў Жодзінскім СІЗА.

Каментары

Цяпер чытаюць

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV2

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскія крамы завезлі свежыя беларускія маліны1

«Першыя 500 цэляў ужо на алоўку». Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм УСУ папярэдзіў Лукашэнку44

«11 трыльёнаў, бля». Дэпутат расійскай Дзярждумы вылаяўся матам, расказваючы пра дэфіцыт бюджэту7

У МЗС заявілі пра актыўны непублічны дыялог з Захадам7

Беларускі бізнэсмен праспансаваў чэмпіянат свету па хакеі ў Швейцарыі1

Ва Украіне адказалі Вальфовічу адносна 116 беспілотнікаў за тыдзень2

Ціханоўская: «Для мяне не стаіць пытанне, ці пераможа Украіна. Адзінае пытанне — калі»17

Беларусаў шакаваў стан жывёл у «Дукорскім маёнтку»: «Гэта канцлагер!» Спецыялісты супакойваюць2

Вальфовіч: За тыдзень 116 украінскіх дронаў заляцела ў Беларусь12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV2

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць