Праваслаўныя і каталікі сёння святкуюць Дзень Святой Тройцы (Сёмуху) — адно з найвялікшых святаў.
Дзень Святой Тройцы ў праваслаўных адзначаецца ў пяцідзясяты дзень пасля Вялікадня, у нядзелю, таму гэты дзень яшчэ называюць Пяцідзясятніцай або Сёмухай.
Спасланне Святога Духа на апосталаў апісана ў Дзеях святых апосталаў. Апосталы знаходзіліся ў Сіёнскай святліцы ў Ерусаліме. Раптоўна пачуўся шум з неба, як бы ад павеву моцнага ветру, і напоўніў увесь дом. І з'явіліся ім языкі падзеленыя, як бы агнявыя, і апусціліся па адным на кожным з іх. Усе споўніліся Духа Святога і сталі славіць Бога на розных мовах, якіх раней не ведалі.
Спасланне Святога Духа на апосталаў у каталікоў было ў мінулую нядзелю, а сёння Тройца. У каталикоў — гэта два розныя святы. У Праваслаўнай Царкве — адно.
У беларусаў на Сёмуху прынята ўпрыгожваць храмы і хаты бярозавымі галінамі, аерам, травой і кветкамі.
Каментары