Усяго патроху77

У Беларусі пачаўся сезон серабрыстых аблокаў

Мінулай ноччу жыхары краіны маглі бачыць на поўначы дзіўныя аблокі ў выглядзе хваль і завіткоў, якія быццам бы свяціліся самі. Гэта былі не сляды запуску ракет і не выпрабаванне таямнічай зброі, а досыць рэдкая прыродная з’ява, якую вельмі зручна назіраць акурат з нашай краіны – серабрыстыя аблокі.

Серабрыстыя аблокі над Мінскам у ноч з 1 на 2 чэрвеня, каля поўначы. Фота Віктара Малышчыца

Прычына паходжання гэтых аблокаў дагэтуль застаецца таямнічай. Існуе шмат тэорый, якія спрабуюць даць адказ на гэтае пытанне, але ніводная з іх не тлумачыць да канца ўсе назіральныя факты. Вядома, што гэтыя аблокі ўзнікаюць вышэй за ўсе астатнія тыпы аблокаў – у мезасферы, на вышыні каля 80 км. Апынуўшыся на такой вышыні, чалавек бачыў бы над сабой чорнае неба з зоркамі і думаў бы, што ўжо знаходзіцца за межамі зямной атмасферы. Акрамя таго, серабрыстыя аблокі з’яўляюцца толькі ў летні сезон і толькі ў раёне зямных полюсаў. І хоць у гэтым годзе слабыя структуры ўжо фіксаваліся на паўночным небе, але ў Беларусі яны сёлета паказаліся ў першы раз.

Дзякуючы такой неверагоднай вышыні і вялікай аддаленасці ад нас аблокі нават уначы застаюцца асветленымі прамымі промнямі Сонца, з-за чаго падаецца, быццам бы яны свецяцца самі. І калі ў гарадах святло ліхтароў яшчэ прыглушае хараство нябеснага «срэбра», то жыхары маленькіх населеных пунктаў могуць напоўніцу ацаніць усю прыгажосць гэтага відовішча.

Для таго, каб убачыць серабрыстыя аблокі, перыядычна паглядайце ўлетку (асабліва ў канцы чэрвеня – пачатку ліпеня) на паўночны кірунак гарызонту на працягу ночы. Калі вам пашанцуе, то за сезон вы абавязкова ўбачыце серабрыстыя аблокі некалькі разоў. Дарэчы, часта яны з’яўляюцца некалькі дзён запар, таму бліжэйшай ноччу будзьце асабліва пільнымі!

Каментары7

Цяпер чытаюць

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА14

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік, які ішоў з расійскай Анапы ў Мінск, затрымаўся ў дарозе праз пашкоджанне ўкраінцамі чыгункі на Браншчыне1

Прэзідэнтам FIDE стаў былы расіянін з казахстанскім пашпартам. Ён знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё35

Трамп спадзяецца на пагадненне паміж Зяленскім і Пуціным яшчэ да суровай зімы2

На прыпынкавых павільёнах у Мінску дададуць новыя агароджы

Украінца, які ўчыніў разню ў каталіцкім кляштары ў Польшчы, змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу

Біл Гейтс перасцярог, што ШІ можа знішчыць мільярд людзей10

У Гродне адкрылі мурал адначасова да Дня машынабудаўніка і Года беларускай жанчыны ФОТАФАКТ11

БелАЗ зноў пачаў прадаваць фірмовыя мужчынскія боты2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА14

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць