Эканоміка11

Як беларусы зараблялі на расійскім эмбарга

Статыстыка дэманструе дзіўныя несупадзенні.

З жніўня 2014 года ў Расіі дзейнічае забарона на імпарт харчавання з Еўрасаюза, ЗША, Канады, Аўстраліі і Нарвегіі. У «чорны спіс» патрапілі мясныя і малочныя прадукты, рыба, гародніна і садавіна. Па ацэнках экспертаў, агульны гадавы аб’ём імпарту, які трапіў пад санкцыі, складае $9 мільярдаў.

Расія не можа сваімі сіламі задаволіць унутраны попыт на харчаванне, таму мясцовыя прадаўцы шукаюць шляхі абыходу эмбарга. І беларусы гатовыя ім у гэтым дапамагчы.

Блогер iva-dim знайшоў цікавыя несупадзенні, параўнаўшы дадзеныя беларускай статыстыкі і нашых гандлёвых партнёраў.

Возьмем яблыкі. У 2013 годзе Беларусь імпартавала 181 тысяч тон гэтага тавару. А летась апетыты «раптоўна» выраслі. Імпарт яблыкаў павялічыўся да 415 тысяч тон.

Асноўнымі пастаўшчыкамі імпартных яблыкаў для Беларусі традыцыйна былі палякі, але іхняя прадукцыя стала для Расіі забароненай. Затое яблыкі з краінаў за межамі Еўрасаюза расейцы гатовыя купляць неабмежавана. Беларускія пастаўшчыкі адрэагавалі імгненна.

Паводле дадзеных Белстата, было набыта яблыкаў з Сербіі на $14,4 мільёна. Вось толькі тамтэйшая статыстыка налічыла паставак толькі на $1,4 мільёна.

Падобная сітуацыя з Чылі. Беларусы закупілі там мясцовых яблыкаў на $9,1 мільёна, вось толькі чылійцы… не прадавалі іх у нашу краіну.

Македонія — таксама выгадны варыянт. Да 2014 года яблыкі з гэтай краіны не пастаўляліся ў Беларусь, затое летась прыехала прадукцыі ажно на $6,4 мільёна. Але македонская статыстыка пра гэта не здагадваецца.

Расейцы выкарыстоўваюць перавагі краін за межамі Еўрасаюза і наўпрост, без беларускіх пасярэднікаў. З той самай Македоніі выехала яблыкаў на $1,4 мільёна, а прыехала — на $4,1 мільёна.

Расія нібыта спрабуе абмежаваць дзіўныя пастаўкі. Месяц таму Рассельгаснагляд абмежаваў імпарт яблыкаў з «дазволенай» Сербіі. «Пад выглядам сербскіх яблыкаў кампаніі масава завозяць рээкспартныя фрукты з Еўрасаюза», — паскардзіліся чыноўнікі.

Аднак схема працягвае працаваць. Прымітыўна, але эфектыўна.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць