Здарэнні

Полацкім памежнікам прыйшлося страляць пры затрыманні парушальнікаў

Полацкім памежнікам прыйшлося ўжыць зброю пры затрыманні грамадзян, якія спрабавалі парушыць дзяржаўную мяжу ў Браслаўскім раёне, паведамілі ў прэс-службе Полацкага пагранічнага атрада.

Увечары 4 чэрвеня была атрыманая інфармацыя аб знаходжанні ў межах памежнай зоны ў Браслаўскім раёне невядомых грамадзян. У ходзе пошукавых мерапрыемстваў парушальнікі былі знойдзеныя. Аднак яны праігнаравалі патрабаванне памежнікаў аб спыненні і працягвалі рух у бок мяжы. Улічваючы, што іншымі спосабамі прадухіліць парушэнне мяжы не ўяўлялася магчымым, старэйшы пагранічнага атрада папярэдзіў пра магчымасць прымянення зброі і ажыццявіў адзін папераджальны стрэл у паветра з табельнай зброі. У выніку невядомыя ў колькасці 5 чалавек былі затрыманыя. Праз некаторы час быў затрыманы яшчэ адзін парушальнік.

Парушальнікамі аказаліся грамадзяне В'етнама, якія прыбылі ў Беларусь з Расіі. Яны мелі намер перайсці беларуска-латвійскую мяжу з мэтай пошуку лепшых умоў жыцця ў Еўрасаюзе.

Затрыманыя прыцягнутыя да адказнасці за парушэнне мяжы, памежнага рэжыму і парушэнне правілаў знаходжання ў рэспубліцы. «Пасля выплаты штрафу яны будуць дэпартаваныя з Беларусі. Кожнаму з іх забаронены ўезд у Беларусь на 5 гадоў. Нагадаем, што ў сувязі са змяненнем заканадаўства аб дзяржаўнай мяжы з 23 ліпеня бягучага года адказнасць за парушэнне мяжы будзе больш жорсткай, штраф складзе ў межах ад 10 да 100 базавых велічынь», — растлумачылі ў прэс-службе.

З пачатку 2015 полацкімі пагранічнікамі затрымана 39 парушальнікаў мяжы, большасць з іх складаюць выхадцы з В'етнама і Грузіі

Каментары

Цяпер чытаюць

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Усе навіны →
Усе навіны

Медсястру з РНПЦ траўматалогіі і артапедыі асудзілі па двух палітычных артыкулах

Віцебскую прарасійскую актывістку Эльвіру Мірсалімаву выклікалі ў міліцыю3

Статкевіч: Ядзерная трэніроўка ў Беларусі — гэта пагроза, найперш, Еўропе4

Расія пачала ядзерныя вучэнні12

Севярынец: Улетку 2020 года топам у стукачоў было стаўленне да Пуціна2

Андрэй Пачобут выступіць у Еўрапарламенце1

«Планую, што змагу папрацаваць 25 гадоў». Беларуска атрымае дыплом доктара ў 47 гадоў5

У гульца «Арсенала» проста на футбольным полі зляцелі майткі ФОТАФАКТ6

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць