Свет1717

Уласны карэспандэнт НТВ у Германіі звольніўся: «Прабачце, што ўдзельнічаў у прапагандысцкім вар'яцтве. Пуцін цынік»

Уласны карэспандэнт НТВ у Германіі Канстанцін Гольдэнцвайг сышоў з тэлеканала «па ўласным жаданні». Гэта адбылося пасля таго, як падчас саміту G-7 у баварскіх Альпах ён даў інтэрв’ю нямецкаму тэлеканалу ZDF.

Як для журналіста расійскага тэлеканала Гольдэнцвайг выказваў даволі смелыя думкі. У прыватнасці ён сказаў, што Пуцін хваравіта ўспрыняў не запрашэнне яго на сустрэчу сусветных лідараў. «Ён адчувае сябе абражаным», — сказаў журналіст. У іншым адказе была фраза пра «цынізм Пуціна, які ўсім вядомы».

Раскручваць сітуацыю з інтэрв’ю ўзялася пісьменніца і паліттэхнолаг Марына Юдзеніч, якая ў свой час была даверанай асобай Уладзіміра Пуціна, а яшчэ раней прэс-сакратаркай Барыса Ельцына. Фактычна яна адкрыта паставіла пытанне, што такі супрацоўнік павінен быць звольнены з тэлеканала. У сваім блогу ў саркастычнай манеры яна напісала: «Уладзімір Пуцін змяніў свайго прэс-сакратара?»

«З таго, што сказаў журналіст, адказваючы на пытанні іншага журналіста (цікавая форма палітычнай аналітыкі, праўда?), можна зрабіць наступныя вынікі, што:

— прэзідэнт Расіі горка, да слёзаў шкадуе аб тым, што Расію выключылі з G8;

— прэзідэнт Расіі цынічны;

— палітычны рэжым у Расіі аўтарытарны і падобны да рэжыму позняга Брэжнева;

— Расія зацікаўленая ў эскалацыі канфлікту ва Украіне

У мяне ў сувязі з гэтым ёсць тры пытанні. Да журналіста НТВ Гольдэнцвайга:

— адкуль яму вядома ўсё тое, што ён нагаварыў пра пачуцці Уладзіміра Пуціна?

— Хто даў яму паўнамоцтвы, супрацоўніку федэральнага тэлеканала, рабіць падобныя заявы?»

Доўга чакаць рэакцыі працадаўцаў Канстанціна Гольдэнцвайга не давялося. Учора ён паведаміў на старонцы ў facebook, што пакінуў тэлеканал.

«Па уласным жаданні, даўно (і ўсё ж позна) саспеламу, я сыходжу з НТВ, дзе адпрацаваў з перапынкамі 12 гадоў. Дзякуй выдатным калегам, што дапамагалі, вучылі, прабачалі, гадавалі, сябравалі. І сябруюць. Дзякуй тым, хто глядзеў.

І прабачце за тое, што ў апошні часам удзельнічаў у агульным прапагандысцкім шале. Высновы банальныя, але непазбежныя: здзелкі з уласным сумленнем добрыя толькі тым, што іх усё-ткі можна скасаваць. Як і любы працоўны дагавор, нават самы зручны. Няхай жыве асабістая гігіена, ура!» — пакінуў такі допіс журналіст.

Канстанцін Гольдэнцвайг нарадзіўся ў 1983 у Разані. Працаваў на многіх расійскіх тэлеканалах — «МузТВ», «Рен-ТВ», «Культура». Але асноўным месцам працы быў тэлеканал НТВ.

Цікава, што былыя калегі з НТВ развіталіся на сайце з Гольдэнцвайгам арыгінальным чынам, яны зляпілі падборку з самых адыёзных і прапагандысцкіх ролікаў журналіста, назваўшы гэты ролік «Косця, бывай».

Каментары17

Цяпер чытаюць

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы даказалі, што кожны прадукт з нікацінам забівае сэрца — навамодныя паўчы і вэйпы таксама

Манцёр з Беларусі стаў «Леніным» і пабудаваў кар’еру ў кіберспорце ва Украіне

Што будзе з домам у Гомелі, дзе выбухнуў газ і загінула жанчына пад абломкамі?3

Вось як працуюць новыя мабільныя камеры на дарогах Міншчыны3

Ціханоўская пра Бабарыку і Калеснікаву: Не бачу праблемы, калі яны будуць развіваць сваю партыю22

Ва Украіне яшчэ адна гучная карупцыйная справа. Сярод падазраваных — дэпутаты «Слугі народа»6

280 парушэнняў! ДАІ злавіла вельмі недысцыплінаванага кіроўцу3

Пуціну паведамілі пра захоп Гуляйполя3

Міндзіча — фігуранта гучнай карупцыйнай справы ва Украіне і паплечніка Зяленскага — знайшлі ў Ізраілі. Што ён сказаў?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць