Меркаванні2020

Міхалок: На якой мове я размаўляю, не важна. Галоўнае, што магу прабіць нармальна

У вялікім інтэрв’ю hromadske.tv Сяргей Міхалок распавёў пра тое, чаму знаходзіцца ва Украіне, параўнаў беларусаў і ўкраінцаў, а таксама падзяліўся творчымі планамі.

Гутарка пачалася адразу ж вельмі цікавым чынам, калі Міхалок расказаў пра асаблівасці беларускага характару:

— Можа і ў Беларусі будзе калісьці «Грамадскае»…

— Грамадзянскае — будзе па-беларуску.

— А мне казалі, «грамадскае».

— Хм, грамадскае. Я думаю, што спрэчка была б доўга ў беларусаў. У беларусаў з беларусамі.

— А чаму?

— Няма магчымасці па вертыкалі нешта змяніць, таму ўсе па гарызанталі п****ць між сабой. Беларусы такія. Зверху залівае, але да яго страшна пайсці, таму грукаеш да суседа злева. Вось гэта беларусы такія.

Сяргей таксама выказаўся наконт таго, што яму падабаецца ў цяперашняй Украіне:

— Украіна — гэта нараджэнне новай зоркі, новай эпохі. Новая сістэма каардынатаў. Нейкая новая трансгалактычная рэлігія. Тое, што тут адбываецца — гэта цуд, асабіста для мяне… Гэта першае калектыўнае бессвядомае, якое вылілася не ў калектыўны крэтынізм, а ў калектыўнае стваральнае.

Украіна цяпер — гэта месца сілы. Новы Тыбет, новая Шамбала. Я кажу не жартам, а дакладна і цалкам пераканана. Я тут, каб атрымаць асалоду, задавальненне. Узяць у гэтым удзел. Новы час, новае жыццё — было ў маёй песні. І вось тут новы час, новае жыццё.

Але ў той жа момант Міхалок абурыўся стаўленню некаторых украінцаў да той сітуацыі, якая зараз пануе ў краіне: 

— Вы самі, ваша грамадства, вызначылі свой далейшы лёс. Дык чаму вы зноў чакаеце нейкага месію, спадзеяцеся на кагось зверху?

Шмат хто думае, што барацьба з вечнымі праблемамі вырашаецца чароўнай палачкай, як у казцы «Папялушка», нехта павінен махнуць. І галоўнае, што шмат хто верыць у канкрэтных людзей. Яны не вераць у багоў, у прызначэнне, у касмічны навігатар. Але яны вераць, што вось Яцанюк павінны быў усё змяніць! Ці вось Парашэнка, вось менавіта канкрэтна ён павінен прыйсці да мяне дамоў, вымыць пад’езд і дзірку ў асфальце заляпіць. Мяне гэта трохі, скажам так, весяліць. Я тут з Беларусі. Да вас прыехала шмат беларусаў дапамагаць вам будаваць тую будучыню, якая стане прыкладам і для беларусаў, і для расіян. І грузіны прыехалі. Найлепшыя! Я што, горшы беларус? Ды я самы лепшы ўвогуле!

На пытанне, чаму ўсё-такі Міхалок зараз не жыве ў Беларусі, прагучаў наступны адказ:

— Я для Беларусі застаюся вольным, жыву тут, але радзіма разам са мною. І таму я пішу новы альбом BRUTTO «Родны край», які і для беларусаў, і для ўкраінцаў, і для расіян. І таму я ўплываю на Беларусь, неабавязкова знаходзячыся менавіта там.

Пункт зборкі для беларусаў — тут. І таму тут жа Жызнеўскі праявіў свае якасці, ты ж мог таксама сказаць: «А чаго гэта ты не ў Беларусі змагаешся, чаго ты сюды прыехаў змагацца?» Ды таму, што тут галоўны Рубікон, тут галоўная барыкада. Ну ты ж мяне трошкі падкалоў, «чаго ты не там?». Таму што мяне маглі там пасадзіць. І што б я там рабіў? Выйшаў бы зламаны праз 7-8 гадоў. Я задзірлівы, я неспакойны чалавек, сядзеў бы там па карцарах, што б я зрабіў там для свабоды і для сваёй Беларусі?

Таксама вельмі цікавыя думкі выказаў музыка наконт моўнага пытання і той увагі, якая цяпер яму надаецца:

— Ва Украіне пытанне мовы — гэта пытанне нумар адзін. Людзі гатовыя лепш пайсці страляць, чым вывучыць мову. Я лічу, гэтае пытанне не павінна быць настолькі сур'ёзным. Я не ведаю мовы, затое я ведаю, якім павінен быць беларус. Я ведаю яго код генетычны, адчуваю яго, і таму на якой мове я размаўляю — не важна. Галоўнае, што я магу сціснуць кулак і прабіць нармальна».

У гутарцы было шмат яшчэ чаго цікавага, таму раім паглядзець яе цалкам.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура3

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў2

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects7

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі29

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце12

Трамп: Мы засяроджаныя на Іране2

Куба паспрабавала перадаць сакрэтны ліст асабіста Трампу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура3

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць