Грамадства1313

Стваральнік сайта 1863x.com: Думаю, мне на хвост села ФСБ

«А вылічылі па геалякацыі», — ананімны стваральнік скандальнага рэсурсу http://1863x.com/ Джон Сільвер распавядае, што за ім сачыў падазроны аўтамабіль, ён месяц жыў у электрычках і не карыстаўся мабільнымі тэлефонамі і інтэрнэтам.

З 4 траўня Джона Сільвера, сапраўднага імя якога ніхто ня ведае, не выходзіў на сувязь у сацсетках. Праз два тыдні знаёмыя забілі трывогу, а яшчэ праз два тыдні Джон Сільвер зьявіўся сам. Ці гэта той самы чалавек, зь якім я размаўляла ў лістападзе, я ня ведаю. Але ня ведаем мы і таго, хто стаіць за сайтам http://1863x.com/ .

Цяпер Джон Сільвер кажа, што гісторыя ягоных уцёкаў нецікавая — «без пагоняў і перастрэлак». Але тлумачэньні наконт зьнікненьня пакідаюць шмат пытаньняў.

Пагоня цэлага ФСБ на тэрыторыі суседняй дзяржавы за адзінокім беларускім рэйнджэрам выглядае зусім «па кіно». Вядома, калі б да таго расейскі вайсковы суд не асудзіў за перапост адзінокага сісадміна зь беларускіх Здудзіч.

— Ты напісаў «пост вяртаньня», зь якога насамрэч мала што зразумела. Давай па парадку. Ты кажаш, што «пасьля кампаніі ў падтрымку Кірылы Сілівончыка на мяне нібыта асфальтаўкладчык наехаў. DDOS-атакі ішла наўпрост з цэнтру Масквы». Гэта толькі пасьля Сілівончыка пачалося? Няўжо да красавіка-мая нічога падобнага не адбывалася?

— Яшчэ ў кастрычніку 2014-га, калі я толькі пачаў праект, на маю пошту сталі прыходзіць фэйкавыя лісты нібыта ад тэхпадтрымкі гугла. Насамрэч гэта дзеля таго, каб скрасьці пароль. (Пра спосабы замахаў на вашу онлайн-прыватнасьць можна пачытаць на старонцы гугл-падтрымкі. — РС)

Але пасьля кампаніі ў падтрымку Сілівончыка сайт сталі атакаваць наўпрост з цэнтру Масквы, калі меркаваць па IP атакі. Спрабавалі ламаць усе сацсеткі і пошту. Ну, і пагрозаў хапала, хоць я да іх ужо звык.

— Твой рэсурс быў першы, дзе зьявілася інфармацыя, што затрыманы ў Расеі беларус — Кірыла Сілівончык. Адкуль ты гэта даведаўся?

— У твітэры спытаў, хто што ведае пра беларуса-сісадміна зь Ніжняга Ноўгарада, якога пасадзілі за распальваньне міжнацыянальнай варожасьці. Адказаў сябар Кірылы, які распавёў, што «ў мяне знаёмы сісадмін зь Ніжняга Ноўгарада са сьнежня 2014 не выходзіць у сеціва». Пасьля адзін зь сяброў пазваніў сваякам Кірылы, і так пацьвердзілася інфармацыя.

— Ты напісаў «за мной сочаць у рэальным часе». Гэта як: праслухоўваньне? Машына езьдзіла за табой?

— Наконт праслухоўваньня ня ведаю, але аўто было, і людзі ў ім былі. Я б распавёў падрабязьней, але перасьлед выкрыў праз адну хітрасьць, якой спадзяюся карыстацца надалей.

— Ты пішаш пра дзясяткі гадзін у электрычках і панылых савецкіх інтэр’ерах. Няўжо за гэты месяц нічога цікава не адбылося з табой і ўсё было сумна?

— Досьвед быў будзённы — шмат хто ў электрычках літаральна жыве, езьдзяць на працу ці на дачу. Гавораць пераважна пра расады, дачы, барацьбу са шкоднікамі — гэта калі сядзець з жанчынамі за 50. Мужчыны любяць пагаварыць пра збор грыбоў, палітыку («чё там у хохлов?»), п’янкі і травяць байкі з жыцьця. Самае сумнае — ехаць з маладымі: яны проста ўтыкаюцца ў смартфон і слухаюць плэер.

Тэлефанаваў я толькі па асабістых справах, бо доўгая адсутнасьць патрабавала тлумачэньняў.

З тэлевізара памятаю толькі трызьненьне з панылых ток-шоў. Лічу, што Астанкінскую вежу трэба пагрузіць у акіян сьвятой вады, каб адмыць усе грахі і тупізну расейскіх тэлевізійнікаў. А нашых адправіць араць зямлю ў забруджаныя радыенуклідамі тэрыторыі.

— За цябе сапраўды хваляваліся? У мяне склалася ўражаньне, што калі б ты зьнік назаўжды і сайт перастаў абнаўляцца, ніхто б ня плакаў, так?

— Вядома, ня плакаў бы, я ж ананім. Чаго пра мяне плакаць, калі я ніхто і нішто. Але ёсьць людзі, зь якімі я віртуальна пасябраваў, і яны непакоіліся. Некаторыя журналісты таксама. Усім асобны дзякуй. Спадзяюся, больш ня дам падставаў для клопату. Нават няёмка цяпер.

— Хто цябе ўсё ж перасьледаваў, да якой вэрсіі схіляесься?

— Спачатку я думаў, што гэта нашы спэцслужбы асабіста вырашылі выказаць захапленьне наконт асобных артыкулаў. Але за месяц я даведаўся, што нікога з маіх сяброў, знаёмых і блізкіх ня трэсьлі. То бок на мяне, найхутчэй, выйшлі праз геалякацыю. Мне здаецца, што калі б гэта быў КДБ ці МУС, яны б ужо даўно мяне вылавілі.

— Дык хто?

— Хутчэй за ўсё, гэта была ФСБ. Альбо іншыя спэцслужбы ці людзі, зьвязаныя з расейскім бокам. Любы мог заплаціць пэўным гакерам, якія б мяне знайшлі.

— Я напісала табе ў ФБ 19 траўня, і 21 траўня маё паведамленьне было прагледжанае. Ты прагледзеў?

— Не. Найхутчэй, Фэйсбук узламалі. Магчыма, твітэр і пошту таксама. Мяркую, што на мой працоўны ноўтбук залілі траяны і зьвялі паролі.

— У той жа дзень хтосьці ад твайго імя размаўляў онлайн з нашым агульным знаёмым. Напісаў, што ты нікуды не зьнікаў, проста новая праца. Хто гэта быў і навошта?

— Відаць, нейкі м… сядзеў у акаўнце, чакаючы, калі я ў яго зайду. Ці спрабавалі нейкую правакацыю зрабіць ад майго імя.

— Што адбывалася за час тваёй адсутнасьці з сайтам, акаўнтамі ў сацсетках, у кватэры? Калі стала зразумела, што можна вяртацца?

— Я пакуль ня ведаю, што адбываецца з сайтам: пасьля страты тэхнікі я ня маю доступу да гостынгу. Не абнаўляўся ён «левымі» артыкуламі — ну і выдатна. Сацсеткі могуць быць узламаныя. Нейкія нявыдаленыя перапіскі маглі прачытаць. Але я там нічога важнага не захоўваў.

— Апроч увагі да онлайн-бясьпекі, яшчэ нейкія высновы зрабіў з гэтай сытуацыі?

— Што вам усім трэба рабіць свае ўласныя сайты і праекты. А то да майго сьціплага бложыка зашмат увагі, бо іншыя папросту лянуюцца рабіць нешта больш якаснае і цікавае.

— Вызначыўся за гэты месяц, хто твае ворагі, а каму можна давяраць?

— Усе ворагі і сябры засталіся на сваіх месцах.

— Месяц ты не чытаў навінаў. Што найбольш уразіла, на якія тэмы будзе сайт рэагаваць найперш?

— Уразіла прызначэньне Саакашвілі на пасаду губэрнатара Адэсы. Дый увогуле, шмат хто з украінцаў крычаць пра здраду, але за месяц я яе не знайшоў. На пачатку траўня крычалі, што вось-вось будзе наступ і нас усіх зьліваюць, а ўкраінскія вайскоўцы ўдала адбілі напад на Мар’інку. У мяне істотна зьмянілася стаўленьне да панікёраў, якія ўсіх і ўся абвінавачваюць у здрадзе.

Калі я запушчу сайт, працаваць буду над тым жа, што і раней.

— За гэты час зьявілася шмат кандыдатаў у кандыдаты. Пра каго будзе першы артыкул?

— Нецікавыя ўсе. Хіба што Тацяна Караткевіч зьявілася ў твітэры, і яе можна дражніць дурнаватымі зачэпкамі. Усім гэтым кандыдатам даю мінімум увагі. Калі ў 2010-м галоўныя пэрсанажы выяўлялі хоць нейкае жаданьне да перамогі, перамен, рэформаў ці рэвалюцыі (патрэбнае падкрэсьліць), то цяпер усе падобныя да панылых вясковых клоўнаў.

Я лічу, што важней разьвіваць пазытыўныя тэндэнцыі, якія зьявіліся ў мінулым годзе — паварот да беларускай мовы, цікавасьць да нацыянальнай сымболікі, вышыванак, попыт на гісторыю ВКЛ і іншае. Варта памятаць і пра беларусаў, якія ваююць ва Ўкраіне.

— Пра справу Сілівончыка ўжо больш вядома. Зьмянілася тваё стаўленьне да яго і да прысуду?

— Ні кроплі. Свабоду Кірылу Сілівончыку!.

— Наколькі я зразумела, ананімнасьць Джона Сільвера не абсалютная і ёсьць людзі, зь якімі ты сустракаўся. Як доўга будзеш яшчэ хавацца і навошта?

— Трэба ж з куратарамі з ААЦ бачыцца ў дзень заробку! )) Хавацца буду, пакуль ад праекту 1863x.com ёсьць хоць кропля карысьці. Ананімнасьць дае пэўную творчую свабоду. А то будуць даваць мне па 15 сутак за кожны няўдалы жарт, карысьці тады ад мяне?

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскі бізнэсовец-лукашыст, які ваюе за Сталіна, напісаў данос сам на сябе4

18-гадовай мінчанцы падалося, што на яе напалі, вывезлі ў лес і адабралі грошы1

У Беларусі вырашылі не забараняць вэйпы — бо на іх ёсць «пэўны спажывецкі попыт»1

У Берліне паказалі оперу пра ПВК «Вагнер». У пастаноўцы ўдзельнічае і беларуская спявачка2

У Мінску паставілі бронзавы помнік качцы, якая летась стала любіміцай сталіцы2

Пяцёра школьнікаў у Слоніме разграмілі будынак былой школы

На мужчыну ў Лунінцы ўпала шпакоўня, у яго цяжкія цялесныя пашкоджанні

Адвакат латвійскага баскетбаліста Цімы: З расійскага морга яго аддалі голым, без грыму і бальзамацыі1

На працягу двух сутак ЗША прымуць рашэнне аб магчымым далучэнні да ваенных дзеянняў супраць Ірана6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць