Грамадства

З-за рамонту вуліц Чыжэўскіх і Лучыны змяняюцца маршруты транспарту ў Минску

У сувязі з выкананнем дарожных работ і закрыццём руху ўсіх відаў транспарту па вуліцах Чыжэўскіх і Янкі Лучыны ад вуліцы Карзюкі да вуліцы Прушынскіх 13 і 14 чэрвеня ўносяцца змены ў працу пасажырскага транспарту, паведамілі ў дзяржаўнай установе «Сталічны транспарт і сувязь».

Рух аўтобусаў маршрутаў № 114С, 134С, 148С, 1088-ТК на ўчастку, які змяняецца, арганізуецца па вуліцах Убарэвіча, Чыжэўскіх, МКАД і далей па маршрутах з выкананнем прыпыначнага пункта «Паварот на Калядзічы» (на з'ездах транспартнай развязкі МКАД — вуліца Бабушкіна) у абодвух напрамках.

Рух аўтобусаў маршрутаў № 51, 102, 1006-ТК, 1056-ТК на ўчастку, які змяняецца, арганізуецца па вуліцах Убарэвіча, Чыжэўскіх, МКАД, Ігуменскім тракце і далей па маршрутах з выкананнем усіх прамежкавых прыпыначных пунктаў у абодвух напрамках.

Рух аўтобусаў маршруту № 85С арганізуецца з боку Гатава па вуліцы Чыжэўскіх, МКАД, Ігуменскім тракце і далей па маршруце без выканання прыпыначных пунктаў на ўчастку, які змяняецца, у напрамку Гатава — без зменаў.

Рух аўтобусаў маршруту № 1054-ТК на ўчастку, які змяняецца, арганізуецца па Ігуменскім тракце, МКАД і далей па маршруце ў абодвух напрамках. 

У мэтах кампенсацыі арганізуецца праца часовага аўтобуснага маршруту № 912 дыспетчарская станцыя «Лошыца-2» — Чыжэўскіх — вакзал з рухам па вуліцах Прушынскіх (ад дома № 10 да дома № 2), Янкі Лучыны, Чыжэўскіх, Ігуменскім тракце, вуліцах Маякоўскага, Свярдлова, Бабруйскай, Прывакзальнай плошчы ў простым напрамку, у зваротным напрамку — па вуліцах Кірава, Свярдлова, Маякоўскага, Ігуменскім тракце, вуліцах Чыжэўскіх, Янкі Лучыны, Прушынскіх.

Каментары

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці15

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Польшчы дало лаканічны адказ на заяву Васкрасенскага12

Ад якіх хвароб лечыць лазня?2

«Знішчае вірусы, умацоўвае імунітэт». У Брэсце прадаецца дом з кедру3

«Ябацькі спалохаліся, што вайна, аказваецца, побач». Як у Гомелі абмяркоўваюць выбухі беспілотнікаў над горадам5

«Ну дзе ж я мог сустрэць класнага кіраўніка? У камеры магілёўскага СІЗА! А затрымалі яго праз наш чат выпускнікоў»4

У Нясвіжы памянялі мову вулічных шыльдаў «для зручнасці турыстаў і гасцей горада»15

Убачыць Беларусь з вышыні: топ-5 цікавых аглядных пляцовак

Жыхара Мінскага раёна будуць судзіць за адмаўленне генацыду беларускага народа2

Ці прыйдзе беларускі Хрушчоў пасля Лукашэнкі? Мікола Бугай адказвае Дракахрусту16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці15

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Галоўнае
Усе навіны →