За мінулыя суткі на Данбасе загінулі шасцёра ўкраінскіх вайскоўцаў, яшчэ чатырнаццаць атрымалі раненні. Пра гэта ў суботу, 13 чэрвеня, на брыфінгу заявіў спікер Антытэрарыстычнай аперацыі Андрэй Лысенка, перадаюць украінскія СМІ.
Украінскія сілы панеслі страты на Данецкім і Луганскім кірунках. На Марыупальскім кірунку страт не было.
Гэта найбольшыя страты ўкраінскай арміі ад моманту атакі баевікоў на Мар'інку ў пачатку чэрвеня. І адны з найбольшых ад часу заключэння перамір'я ў Мінску, што ўступіла ў дзеянне з 15 лютага.
У выніку моцнага мінамётнага абстрэлу ўчора баевікі таксама перабілі газаправод Краматорск— Марыупаль, пакінуўшы без газу ўкраінскія гарады на ўзбярэжжы Азоўскага мора.
Цяпер чытаюць
«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку
Каментары