Нерухомасць

Лукашэнка дазволіў выдзяляць дзяржаўнае арэнднае жытло асобам не з дзяржслужбы, але ўключаным у кадравыя рэестры кіраўніка дзяржавы, урада, выканкамаў

Аляксандр Лукашэнка дазволіў выдзяляць іншым грамадзянам арэнднае жыллё, прызначанае для дзяржаўных служачых. 24 чэрвеня ён падпісаў указ № 258, які ўносіць адпаведныя змены ва ўказ № 535 ад 17 лістапада 2014 года, што ўстанаўлівае парадак давання арэнднага жылля дзяржслужачым і пералік пасадаў, якім такое жыллё належыць выдзяляць, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

У новым указе гаворыцца, што пры адсутнасці неабходнасці забеспячэння арэндным жыллём дзяржаўных служачых прадугледжваецца магчымасць давання гэтага жылля іншым грамадзянам, якія займаюць пасады, уключаныя ў кадравыя рэестры кіраўніка дзяржавы, урада, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, раённых, гарадскіх выканкамаў. Пры гэтым умовамі давання ім такога жылля з'яўляюцца адсутнасць ва ўласнасці і (або) у валоданні і выкарыстанні жылых памяшканняў у населеным пункце па месцы працы або службы, а таксама індывідуальнага хадайніцтва дзяржорганаў і арганізацый, якія з'яўляюцца іх наймальнікамі.

Рашэнні аб даванні арэнднага жылля будуць прымацца Кіраўніцтвам справамі прэзідэнта, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам. Арэнднае жыллё будзе выдзяляцца часова да ўзнікнення неабходнасці яго выдзялення дзяржаўным служачым, але не звыш тэрміну працоўных ці службовых адносінаў з грамадзянамі.

Пералік пасадаў, пры займанні якіх магчымае атрыманне арэнднага жылля для дзяржслужачых, уключае 61 пазіцыю. На перыяд працоўных адносінаў па выдзяленне арэнднай кватэры можа звярнуцца ў тым ліку і прэзідэнт.

Кошт будаўніцтва 1 кв. м агульнай плошчы арэнднага жылля для чыноўнікаў не павінна перавышаць 8,5 млн рублёў, «калі іншае не ўстаноўлена прэзідэнтам». Кватэры паводле жадання арандатара могуць быць абсталяваныя бытавой тэхнікай і іншай маёмасцю, пры гэтым расходы на іх набыццё абмежаваныя 25% ад каштарыснага кошту будаўніцтва жылля.

Плошча зямельнага ўчастка, які выдзяляецца для будаўніцтва аднакватэрнага дома для здачы ў арэнду дзяржслужачым, не павінна перавышаць 1 тыс. кв. м, а агульная плошча дома — 150 кв. м. Для арэндных кватэр у шматкватэрных дамах дапушчальная плошча абмяжоўваецца 130 кв. м.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная15

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы знайшлі просты спосаб паспрыяць росту раслін — музыка, але не кожная20

Ryanair будзе штрафаваць пасажыраў, якія парушаюць парадак1

У Гомелі 7 гадоў таму пабудавалі прыбіральню ледзь не за мільён даляраў. Як у ёй цяпер?4

У Дубаі загарэўся 67-павярховы хмарачос3

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Лукашэнка парэкамендаваў беларусам не налягаць на бульбу13

Ізраільцянам прыходзяць шпіёнскія паведамленні ад карэспандэнткі АНТ10

Усплёскі заказаў піцы каля Пентагона маглі сведчыць пра будучую атаку на Іран9

Дырэктарка дзіцячага цэнтра, дзе размаўляюць выключна на рускай, абвінавачвае чыноўнікаў і дзяржаўных журналістаў у хлусні27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная15

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць