Навука і тэхналогіі22

Амерыканцы створаць жывыя арганізмы для засваення Марса

DARPA сабралася насыціць і нагрэць атмасферу планеты пасля трэніроўкі на Зямлі.

Магчымыя вынікі тэраформінгу Марса. Выява: Daein Ballard, Wikimedia Commons

Амерыканскае агенцтва па перспектыўных абарончых навукова-даследчых распрацоўках (DARPA) створыць генетычна-мадыфікаваныя арганізмы дзеля тэрафармавання Марса, паведамляе Motherboard.

Расліны, бактэрыі і водарасці, здольныя да фотасінтэзу, тэарэтычна змогуць зрабіць атмасферу Марса прыдатнай для чалавека. На практыцы спачатку прыйдзецца патрэніравацца на Зямлі.

DARPA збіраецца адабраць «найлепшыя» гены жывых арганізмаў Зямлі з дапамогай праграмы DTA GView. Праграма збірае ўсе вядомыя гены і месцы іх размяшчэння ў геноме. Абраныя гены можна дадаць у спачатку бактэрыі, затым мікраарганізмы, а потым і ў большыя мнагаклетачныя арганізмы.

«Упершыню ў гісторыі ў нас ёсць тэхналагічны інструментарый не толькі для пераўтварэння негасцінных месцаў тут, на Зямлі, але і для палёту ў космас не толькі «каб наведаць», але і «каб застацца», — кажа пра стварэнне такіх арганізмаў Аліса Джэксан, намеснік кіраўніка аддзелу біятэхналогій DARPA.

Атрыманыя арганізмы збіраюцца выпрабаваць спачатку на Зямлі — у раёнах, пацярпелых ад катастроф. Калі мадыфікаваныя арганізмы акажуцца здольнымі аднавіць разбураныя ландшафты і экасістэмы, наступным крокам стане тэраформінг Марса.

Назваць нават прыкладныя тэрміны тэраформінгу цэлай планеты пакуль немагчыма — хутчэй за ўсё, на гэта сыдуць не дзясяткі і не сотні год, а значна большыя адрэзкі часу. Тым не меней, стварэнне арганізмаў, здольных не толькі выжыць на Марсе, але і заўважна паўплываць на яго атмасферу, робіць задачу ператварэння Марса ў планету, прыдатную для чалавека без скафандра, тэарэтычна выканальнай.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў12

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне хэйцяць Ціну Караль праз песню пра святло і цяпло. Яна запісала пакаяннае відэа5

Лукашэнка раней еў нанач каўбасу, а цяпер ужо не можа24

У Аўстраліі масава закрываюць пляжы з-за нападаў акул. Ёсць ужо чатыры пацярпелыя1

Лукашэнка расказаў, чаму не будзе плаціць Трампу мільярд за членства ў Радзе міру21

Яшчэ ў адным горадзе адбылася аварыя на цеплатрасе, дзясяткі дамоў засталіся без ацяплення1

Беларускі журналіст лечыцца ад анказахворвання і просіць дапамогі

На выбарах у новую Каардынацыйную раду захаваюцца гендарныя квоты39

Расійскія каналы пішуць, што ў Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Але яна не знікала9

Макрон у Давосе: Мэта ЗША — аслабіць і падпарадкаваць Еўропу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў12

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць