Спорт

Яшчэ дзве беларускія фрыстайлісткі выступяць на Алімпіядзе. Склад беларускай дэлегацыі ў Італіі выключна жаночы

Дзякуючы пераразмеркаванню квот у лыжнай акрабатыцы колькасць беларусак у алімпійскім турніры павялічылася з адной да трох.

Па выніках адборачнага перыяду прамую пуцёўку на Гульні заваявала толькі Ганна Гуськова, якая тройчы трапляла ў дзясятку найлепшых на этапах Кубка свету, брала золата на Алімпіядзе-2018 і срэбра на Алімпіядзе-2022.

21 студзеня стала вядома, што дадатковыя ліцэнзіі атрымаюць таксама Ганна Дзяруга і Анастасія Андрыянава, паведамляе Нацыянальны алімпійскі камітэт

Нашы дзяўчаты выступілі на трох этапах Кубка свету, але ні разу не змаглі пераадолець кваліфікацыйны бар’ер. Тым не менш набраных балаў беларускім спартсменкам хапіла, каб фінішаваць у топ-30 агульнага заліку.

Такім чынам, у галоўным старце чатырохгоддзя возьмуць удзел сем нашых спартовак: акрамя фрыстайлістак, гэта Марына Зуева (канькабежны спорт), Вікторыя Сафонава (фігурнае катанне), Ганна Каралёва (лыжныя гонкі) і Марыя Шканава (гарналыжны спорт).

Гэта мінімальная колькасць пачынаючы з 1994 года, калі беларусы сталі выступаць асобнай камандай. Звычайна ў Зімовай Алімпіядзе брала ўдзел 27 да 33 беларускіх спартоўцаў. У Пекіне-2022 было 29. 

Зімовыя Алімпійскія гульні 2026 года пройдуць у італьянскіх Мілане і Карціна-д’Ампеца з 6 да 22 лютага.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць