Вайна1111

Расійская ракета СПА трапіла ў жылы дом у Адыгеі

Пацярпелі 11 чалавек.

Уночы 21 студзеня адбылася маштабная атака беспілотнікаў у ауле Новая Адыгея, што на мяжы з Краснадарам. Ад выбуху пацярпеў шматпавярховы жылы дом.

На месцы прылёту ўспыхнуў магутны пажар, які перакінуўся на паркоўку: агонь знішчыў 15 аўтамабіляў, яшчэ 25 машын пашкоджаныя.

Кіраўнік рэспублікі Мурат Кумпілаў паведаміў, што раненні атрымалі 11 жыхароў дома. Дзевяць чалавек, сярод якіх двое дзяцей, шпіталізаваныя.

У раёне ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі, а людзей, якія засталіся без жытла, часова размясцілі на базе адпачынку.

Афіцыйная версія расійскіх уладаў традыцыйная — на дом нібыта ўпаў збіты беспілотнік.

Аднак ваенныя аналітыкі і выданне ASTRA, прааналізаваўшы відэа моманту прылёту, настойваюць на іншым: у шматпавярховік пацэліла расійская ракета СПА. На кадрах бачны характэрны хуткі пралёт і траекторыя снарада, які ляціць дакладна ў будынак.

Гэтая ноч стала адной з самых маштабных па колькасці выкарыстаных дронаў. Мінабароны Расіі заявіла пра 75 збітых БПЛА, прычым больш за палову з іх — над Краснадарскім краем.

Каментары11

  • Андрусь
    21.01.2026
    І тым не менш, расійцы нават не думаюць патрабаваць ад сваіх уладаў спынення вайны і вываду расійскіх акупацыйных войскаў з тэрыторыі Украіны.
  • Хрыч
    21.01.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Андрусь
    21.01.2026
    Хрыч, у Кіеве добра бачна, дзе прылёт ракеты і якой ракеты, а дзе прылёт дрона. І самае галоўнае - Кіеў абараняецца ад расійскага нападу, а Адыгея разам з усёй расіяй нападае на Кіеў і ўсю Украіну. Таму ахвяры абарончай вайны Украіны ў Адыгеі цалкам лагічныя. Калі б адыгейцы хацелі, каб тых ахвяраў не было, яны б байкатавалі вайну і патрабавалі яе спынення. І ў Адыгеі добра бачна, што гэта не павольны дрон, які, калі ляціць, добра бачны і гудзе на ўсё наваколле, а менавіта хуткасная ракета за імгненне даўбанула.

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію80

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе3

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

Былы дырэктар «Сілічаў» жыве ў Крыме і судзіцца з суседкай, якая казала, што ён датычны да смерці чалавека1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію80

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць