Грамадства11

15 гадоў без Змітра Завадскага

Сёньня, 7 ліпеня, роўна 15 гадоў з таго дня, як быў гвалтоўна выкрадзены журналіст Зьміцер Завадзкі.

Менавіта такой жа летняй раніцай Зьміцер паехаў на службовай машыне ў аэрапорт сустракаць свайго сябра і калегу Паўла Шарамета і дагэтуль аб ягоным лёсе нічога не вядома. Мноства разоў, за гэтыя гады, беларускія ўлады запэўнівалі, што ў іх ёсьць нейкія новыя дадзеныя па справе, што вось-вось і Зьміцера знойдуць. На пачатку былі заявы прэзідэнта, што камусьці «адкруцяць галаву». Але, нажаль, час няўмольна ляціць, а таямніца пакрытая невядомасьцю, датычная выкраданьня Зьміцера, так і застаецца таямніцай, якую ўлады Беларусі ўсімі сродкамі і сіламі спрабуюць назаўжды пакінуць нераскрытай.

Усе гады нас імкнуцца ўвесьці ў зман, што вінаватыя знойдзены і няма чаго больш чакаць, маючы на ўвазе прысуд В. Ігнатовічу і М. Маліку. Аднак гэтыя людзі былі асуджаныя толькі за выкраданьне Зьмітра, а не за забойста і нават вэрсія, што гэтыя людзі пазбавілі яго свабоды, на судзе выглядала не пераканаўчай і ня была прынята ні сям’ёй Завадзкага, ні іх прадстаўнікамі. Па іх словах, суду ня ўдалося ўстанавіць ні дакладнага часу выкраданьня, ні месца, не было і пераканаўчага матыву. Удава Зьмітра Завадзкага, Сьвятлана, лічыць вельмі дзіўным той факт, што столькі год Ігнатовіч знаходзіцца за кратамі, асуджаны на пажыцьцёвы тэрмін, а нашы следчыя зь ім не працуюць (ведаючы як у нашай краіне здабываюць паказаньні), менавіта ведаюць, што гэта ня ён выкрадаў Зьмітра.

З 2006 году справа аб выкраданьні і забойстве Зьмітра Завадзкага была прыпынена, і да гэтага часу не ўзнаўлялася. Актыўных сьледчых дзеяньняў не вядзецца. Тэрмін даўніты па тым артыкуле па якім узбуджана справа скончваецца ў гэтым годзе і ёсьць вялікая верагоднасьць, што справу могуць зачыніць і здаць у архіў.

Размаўляючы ў гэтыя дні зь блізкімі Зьміцера, выразна прасочваецца страшэнная стомленасьць ад усяго, што адбываецца, але яны яшчэ моцныя духам і працягваюць змагацца, верачы ў перамогу справядлівасьці, і жывуць ўспамінамі аб Зьмітры. І гэтыя ўспаміны тых, хто ведаў Зьміцера, дагэтуль настолькі выразныя, быццам і не было гэтых пятнаццаі гадоў без яго.

Каментары1

Стала вядома, чаму пераможца беларускага адбору «Міс Сусвет» не едзе на конкурс. Яна знайшлася ў СІЗА15

Стала вядома, чаму пераможца беларускага адбору «Міс Сусвет» не едзе на конкурс. Яна знайшлася ў СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

«Выкінула праз бакавое шкло, апрытомнела на зямлі». У беларускі расколіна ў пазванку пасля аварыі аўтобуса ў Польшчы

Спявак Саша Нэма, якога паўгода таму дапытвалі ў ГУБАЗіКу, запісаў песню «Надо, батя!»7

За два гады працоўных мігрантаў у Беларусі пабольшала ў паўтара раза1

Хакеіста мінскага «Дынама» будуць судзіць за групавое згвалтаванне2

Былы памочнік Канапацкай настойвае: у яе быў нямецкі дазвол на жыхарства, таму рэгістраваць яе кандыдаткай нельга41

Польская пракуратура расследуе парушэнні ў візавай праграме для айцішнікаў — ёй карысталіся тысячы беларусаў1

Не толькі Нацбанк. Узламаны рэспубліканскі партал электронных рахункаў-фактур1

Што адбываецца з курсам рубля і ці бегчы беларусам па даляры? Тлумачыць Чалы1

Папулярны сэрвіс для адпраўкі лістоў зняволеным прызналі «экстрэмісцкім»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму пераможца беларускага адбору «Міс Сусвет» не едзе на конкурс. Яна знайшлася ў СІЗА15

Стала вядома, чаму пераможца беларускага адбору «Міс Сусвет» не едзе на конкурс. Яна знайшлася ў СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →