Свет44

Меркель: Пагадненне з Грэцыяй — справа некалькіх дзён

Канцлер Германіі Ангела Меркель, мяркуючы па ўсім, некалькі змякчыла сваю пазіцыю ў дачыненні да Грэцыі.

Напярэдадні саміту лідараў еўразоны ў Бруселі лідар наймацнейшай эканомікі валютнага саюза адзначыла, што пагадненне з Афінамі можа быць дасягнута ў бліжэйшыя дні, аднак падкрэсліла, што для атрымання новых крэдытаў краіна павінна ўзяць на сябе абавязацельствы па рэформах.

Раней стала вядома, што на праведзенай у аўторак у Бруселі нарадзе міністраў фінансаў краін еўразоны Грэцыя не прадставіла ніякіх канкрэтных прапаноў.

Кіраўнік Еврогруппы Ерун Дэйселблум паведаміў, што Афіны не прадставілі «ніякіх канкрэтных мер».

Крыніца ва ўрадзе Грэцыі заявіла тым часам, што прэм'ер-міністр Алексіс Цыпрас выступіць перад Еўрапейскім парламентам у сераду.

Таксама паводле інфармацыі грэчаскіх СМІ, Цыпрас правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам. Як перадае Рэйтэр са спасылкай на прадстаўніка грэчаскага ўрада, амерыканскі лідар выказаў надзею на паспяховы вынік перамоваў з крэдыторамі і на тое, што краіна застанецца ў еўразоне.

Між тым, лідар Германіі Ангела Меркель была настроеная больш аптымістычна за ўдзельнікаў нарады міністраў.

«Без узаемнай адказнасці няма ніякай магчымасці дапамагчы, без узаемнай адказнасці і рэформаў немагчыма дасягнуць таго, што мы хочам. На саміце мы будзем казаць пра тое, як рухацца далей, але пакуль мы не зможам зрабіць ніякіх пэўных высноў. Але я прытрымліваюся думкі, што гэта справа не тыдняў, а некалькіх дзён», — сказала Меркель перад самітам лідараў еўразоны.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны25

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі гросмайстар Уладзімір Крамнік атрымаў год дыскваліфікацыі — з-за абвінавачванняў у чыцінгу памерлага гросмайстара Нарадзіцкага

Беларуска расказала, як яе маці не пусцілі ў Мінску на аўтобус у Варшаву1

Мінскі паслядоўнік Ніколы Тэслы прыпаяў 10 батарэек да электрасамаката — і спаліў кватэру3

У аварыі пасажырскага аўтобуса ва Украіне дзевяць чалавек загінулі, восем пацярпелых

На BMW з нямецкімі нумарамі, расійскім і савецкім сцягамі і крыжамі: прыгоды расіяніна, які ехаў з Германіі праз Беларусь18

Белгарад амаль цалкам абясточаны пасля ракетнага ўдару4

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне28

У Санкт-Пецярбургу быў атакаваны нафтавы тэрмінал

Тэйлар Свіфт і Трэвіс Келсі ажаніліся4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны25

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць