Эканоміка11

Каліфарнійскі стартап беларусаў атрымаў 5 млн даляраў

PandaDoc гэта як Google Drive для сур’ёзнага бізнесу.

Мікіта Мікада. Фота з асабістай старонкі на Facebook

Створаны беларусамі Мікітам Мікада і Сяргеем Барысюком стартап PandaDoc атрымаў 5 млн даляраў інвестыцый ад фонду Altos Ventures і іншых кампаній, перадае dev.by. Сума ўключае ўсе інвестыцыі са старту праекту ў 2013 годзе.

Афіцыйны запуск PandaDoc прайшоў у 2014-м. Праграма ёсць дадаткам да Google Docs і Google Sheets і дае інструменты для анлайн-працы з бізнес-дакументацыяй і падпісаннем дакументаў, яна спалучальная з папулярнымі сістэмамі кіравання ўзаемаадносін з кліентамі.

Як паведаміў Мікада, за першыя паўгода працы сэрвіс забяспечыў прыбытак у мільён даляраў. Інвестыцыі будуць пушчаныя на узмацненне продажаў, маркетынгу і інтэграцыяй з новымі сістэмамі.

PandaDoc — ужо другі паспяховы стартап Мікада, названага адным з топ-30 маладых беларускіх прадпрымальнікаў. Іншы яго праект, Quote Roller, адсылаць і адсочваць камерцыйныя прапановы, мае 4 тысячы платных кліентаў і блізу 10 тысяч бясплатных. Офіс па маркетынгу, продажах і падтрымцы PandaDoc знаходзіцца ў ЗША, а офіс распрацоўкі — у Мінску.

Чытайце таксама: Беларус з Крэмніевай даліны: Мікіта Мікада пра вядзенне ІТ-бізнесу

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. Там Масква і шмат маніпуляцыі

Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. Там Масква і шмат маніпуляцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная23

Пчолы захапілі веласіпед мінчука, пакуль ён быў у краме ФОТАФАКТ5

Гігін агучыў сваю версію нацыянальнай ідэі61

Беларускі трэш-стрымер Mellstroy арандаваў раскошны дом у Кіпры за $500 тысяч на год5

«Мяне мама заб'е». Моладзь вылецела ў кювет на хуткасці 160 кіламетраў у гадзіну ВІДЭА12

Індыйскі мільярдэр памёр пасля таго, як праглынуў пчалу падчас гульні ў пола2

Дэталі аперацыі «Масада»: Ізраіль некалькі месяцаў таемна прывозіў запчасткі для дронаў і боепрыпасы ў Іран1

Ізраіль ударыў па Тэгеране. Атакавана таксама штаб-кватэра Мінабароны Ірана3

Папулярная гродзенская блогерка прарэкламавала краму з таварамі, вырабленымі ў калоніях. Аўдыторыя не ацаніла11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. Там Масква і шмат маніпуляцыі

Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. Там Масква і шмат маніпуляцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць