Грамадства33

Беларусы могуць адмовіцца ад некаторых камунальных паслуг

Беларусы могуць адмовіцца ад некаторых камунальных паслуг і перастаць за іх плаціць. Пра гэта расказала намеснік гендырэктара па ідэалагічнай рабоце Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі Вольга Драпей, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на тэлеграм-канал «ЖКГ Мінск афіцыйна».

Жыллёва-камунальныя паслугі падзяляюцца на асноўныя і дадатковыя. У першым выпадку адмовіцца ад атрымання паслуг і іх аплаты нельга, аднак у другім такая магчымасць ёсць.

— Калі вы не жадаеце, каб вам аказвалася дадатковая жыллёва-камунальная паслуга, вы можаце не падпісваць дагавор на яе аказанне, альбо адмовіцца ад заключанага дагавора. Для адмовы ад заключанай дамовы неабходна накіраваць на адрас выканаўцы паслуг папярэджанне, — звярнула ўвагу В. Драпей.

Да дадатковых ЖКГ паслуг адносяцца:

  • устаноўка і (альбо) тэхнічнае абслугоўванне запорна-перамоўных прылад;
  • устаноўка і (альбо) тэхнічнае абслугоўванне сістэм відэаназірання;
  • арганізацыя работы і ўтрыманне вахцёраў;
  • арэнда і (альбо) замена падлогавых супрацьбрудавых дывановых пакрыццяў;
  • добраўпарадкаванне прыдамавых тэрыторый элементамі азелянення, добраўпарадкаванне і іх далейшае ўтрыманне.

Каментары3

  • Ёсік
    16.06.2025
    Ведаю такога, якому не патрэбна ЗПП, але ў яго адразу пытаньне - А як я патраплю дамоў, калі ў мяне не будзе ключа, і чаму па пад'езьдзе нейкія невядомыя дзеці швэндаюцца.
  • .
    16.06.2025
    Гэта ж зусім не навіна. Пастанова дзейнічае з 2016 года.

    Лукашэнкаўскія ідэолагі (у ЖКГ, МНС, ДАІ і г.д.) перыядычна даюць прафілактычную інфармацыю. "Навіны" паўтараюць некалькі раз у год. Абавязкі ў іх такія.
    Замежныя СМІ "Зеркало", "Наша Ніва" бяздумна гэта транслююць. А "Зеркало" можа яшчэ і інтрыгу дадаць: назва да такога артыкула магла б гучаць "Некаторыя катэгорыі грамадзян могуць сэканоміць. Здагадайцеся, як".
    Увогуле ідэя рэпастоў без мінімальнага факт-чэкінгу дае абсурд. Тут яшчэ і другаснасць за ідэолагамі.
  • .
    16.06.2025
    Такім у адказ на прэтэнзію выдаюць лічбавы код, які ён набірае пальцам. Але гэта змяншае бяспеку - пра тыя коды з часам даведваюцца чужыя.

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта1

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру Наві Пілай, даведаўшыся пра ўзнагароду, пажартавала з Трампа2

Трамп заявіў, што паспяхова дамовіўся з Пуціным пра пастаўкі паліва41

З італьянскай вінаробні ўвадначас скралі элітнага віна на 5 мільёнаў даляраў. Гэта беспрэцэдэнтны маштаб5

Улады анансавалі змены ў падатковых стаўках на наступны год. Што памяняецца?2

У ЗША жанчына вырасціла гіганцкі кабачок вагой з дарослага чалавека1

Менш чым за суткі беларуска зрабіла 170 тысяч крокаў — хадзіла па стадыёне каля дома9

Кіраўнік Мінска: Гандлёвых цэнтраў у сталіцы ўжо даволі3

Белстат апублікаваў статыстычныя партрэты беларускіх бацькі і маці

У сэрвісе для зваротаў у дзяржаўныя органы адбыўся выцек даных. Папаліліся і вядомыя прапагандысткі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта1

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць