Улада1414

У цэнтры Менску прайшла акцыя памяці Ірыны Казулінай

Яе ўдзельнікі сабраліся на Кастрычніцкай, прайшлі праспэктам да Касьцёлу сьв. Сымона і Алены. У акцыі ўзялі ўдзел больш за паўтысячы чалавек.

Photo by Julia Darashkevich

19:36 Удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да скульптуры Езуса. Акцыя сканчаецца.

Паводле неправераных зьвестак, затрыманьні падчас акцыі памяці Ірыны Казулінай у Маскве. Затрыманы, магчыма, Юры Алейнік. Ён smsкай паведаміў пра затрыманьні. Але няясна, ці ён сам затрыманы ці нехта іншы.

19.25 Куратар ў спартовых штанах просіць апэратараў БТ здымаць тых, хто стаіць ля касьцёла на газонах і на лаўках.

19:22. Леанід Акаловіч моліцца за супакой душы Ірыны Казулінай. З каталіцкіх сьвятароў побач нікога няма.

19:17 Удзельнікі шэсьця дайшлі да Чырвонага касьцёлу, стаяць на прыступках перад храмам. Да іх зьвяртаецца г.зв. сьвятар Беларускай аўтакефальнай народнай праваслаўнай царквы Леанід Акаловіч.

19:12 Аўтазак заехаў у двары за Чырвоным касьцёлам.

19:03 Ля касьцёлу стаяць некалькі чалавек (у тым ліку і журналісты) з кветкамі. Адна пара з кветкамі зайшла ў касьцёл. Ля храму стаіць таксама аўтобус з танаваным шклом. Ходзяць людзі з рацыямі. Журналісты кажуць, што гэта тыя самыя людзі, што былі паўгадзіны таму ля Кастрычніцкай плошчы.

18:58 Людзі дайшлі да будынку КДБ. На супраць якога разгарнулі расьцяжку "Свабоду Казуліну". У шэсьці ўдзельнічае каля 350-400 чалавек. Міліцыя ў справы ня ўмешваецца.

18:44 Людзі рушылі ў бок Касьцелу, хоць труны зь целам Ірыны Казулінай там няма. Па ходніках уздоўж праспэкту ідзе каля 300-350 чалавек.

18:37 У цэнтры Плошчы са сьвечак людзі выклалі крыж. Машыны, што праяжджаюць іма праспэктам, сыгналяць. Тыя, хто сабраўся на Плошчы, зьбіраюцца ісьці да Чырвонага касьцёлу.

18:31 Уздоўж праспэкту разгарнулі вялікую расьцяжку -- чорную зь белымі літарамі -- "Свабоду Казуліну".

18:28 Зараз на Плошчы каля 500 чалавек, але паціху, праз кепскае надвор'е і дождж, пачынаюць разыходзіцца.

18:25 Тым часам тых, хто з супрацьлеглага боку праспэкту спрабуе сфатаграваць падзеі на Плошчы, адганяюць бок і патрабуюць акрэдытацыю. Гэта тычыцца нават тых, хто здымае на аматарскія камэры. Некаторым нават прапануюць праехацца ў пастарунак, праўда, за таптаньне газонаў.

18:20 Зараз на плошчы каля 350 чалавек. Выступіў Ігар Рынкевіч, які заклікаў зьвяртацца да мітрапаліта Філарэта і мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, каб тыя зьвярнуліся да Лукашэнкі ў справе вызваленьня Казуліна на час пахаваньня жонкі.

Ён таксама заявіў, што мітынгу ў падтрымку Казуліных будуць праходзіць штодня на Кастрычніцкай а 18-й гадзіне.

Людзі амаль выйшлі на праезжую частку, яны стаяць на бардзюры ўздоўж праспэкту.

На Плошчу заўважаныя прадпрымальнік Алесь Таўстыка, палітыкі Мікалай Статкевіч, Павал Севярынец, Аляксандар Мілінкевіч, палітоляг Віталь Сіліцкі, грамадзкія актывісты Яўген Афнагель і Зьміцер Бародка.

Тым часам міліцыя неяк паспакайнела і больш не заклікае разысьціся.

18:05 Людзі становяцца ў ланцуг. Займаюць амаль палову плошчы. Амаль усе трымаюць партрэты Ірыны Казулінай. У людзей ў руках сьвечкі і гвазьдзікі.

Міліцыя папярэджвае пра несанкцыянаванасьць акцыі і пра тое, што супраць яе ўдзельнікаў можа быць ужыта сіла.

18:03 Зьявіліся на Плошчы дочкі Казуліна ў чорных хустках. Яны раздаюць партрэты маці і сьвечкі.

Яны кажуць: "Як бы гэта цынічна не гучала, але мы пакуль адкладаем пахаваньне маці, пакуль на пахаваньне не адпусьцяць бацьку". Паводле іх словаў, цела маці было забальзамаванае.

Зараз на Плошчы каля 150 чалавек. Падцягнуліся маладафронтаўцы: Фінькевіч, Хведарук. Ёсьць прадпрымальнікі. Напрыклад, Алесь Макаеў.

***

Паўсотні чалавек на Кастрычніцкай — і старыя, і маладыя. Але іх колькасьць пастаянна павялічваецца.

Стаяць супрацоўнікі ПМСП. Яны напачатку правяралі торбы. заплечнікі.

Людзі пакуль без партрэтаў, ідзе дождж. Пакуль усё спакойна

ЗП, СП

Photo by Julia Darashkevich

Photo by Julia Darashkevich

Photo by Julia Darashkevich

Photo by Julia Darashkevich

Photo by Julia Darashkevich

Фота Юліі Дарашкевіч

Каментары14

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Хто быў архітэктарам Вялікай піраміды ў Гізе?2

Пратэсты ў Іране, верагодна, ужо канчаткова задушылі26

Жыхар Калінкавічаў ажыўляе легенды савецкага аўтапрама і скарае TikTok1

Луўр значна павысіў цэны для наведвальнікаў не з Еўрасаюза2

Стала вядома, у якіх жахлівых умовах трымаюць у зняволенні псіхіятра Ігара Пастнова2

Коні, як і сабакі, здольныя адчуваць пах людскога страху1

Трамп адмаўляе, што адмяніў удары па Іране пад нечым уплывам, і дзякуе іранскім уладам6

Ля ўзбярэжжа Даніі знайшлі карабель узростам больш за 600 гадоў. Раней такія бачылі толькі на малюнках1

У Беларусі раней раслі дубы-гіганты. Каб іх аднавіць, даследуюць ДНК8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць