Свет22

Бубнач AC/DC зноў затрыманы ў Новай Зеландыі

Паведамляецца, што ў доме 61-гадовага музыкі на момант затрымання знаходзіліся прастытуткі.

Філ Рад у складзе AC/DC. Фота: peru.com

У ноч на нядзелю, 19 ліпеня ва ўласным доме ў Новай Зеландыі быў затрыманы 61-гадовы Філ Рад, бубнач рок-гурту AC/DC, паведамляе New Zealand Herald.

Арышт адбыўся праз 10 дзён пасля таго, як Рад атрымаў 8 месяцаў хатняга арышту за пагрозу забойства і захоўванне наркотыкаў. Прычыны новага затрымання — парушэнне ўмоў хатняга арышту, звязанае з захоўваннем і ўжываннем алкаголю.

Паведамляецца, што на момант затрымання ў доме Рада знаходзіліся прастытуткі.

У панядзелак паліцыя адпусціла Рада пад заклад. Ён мусіць з’явіцца ў судзе 3 жніўня. Свой арышт Рад пракаментаваў толькі сярэднім пальцам.

У красавіку Рад прызнаў віну ў пагрозе забойства свайго знаёмага і яго дачкі, што дапамагло яму атрымаць толькі хатні арышт. Падчас ператрусу ў яго доме былі знойдзеныя метамфетамін і каноплі.

***

Рад далучыўся да AC/CD у 1975 годзе, праз два года па заснаванні, пакінуў гурт у 1983-м і вярнуўся ў 1994-м. Апошні на сёння альбом гурту, «Rock or Bust», выйшаў без удзелу сузаснавальніка і гітарыста Малкальма Янга, які пакінуў гурт праз стан здароўя, а тур у яго падтрымку даваўся і без Рада, які быў заменены на Крыса Слэйда. На сёння Рад ужо не прылічваецца да афіцыйнага складу гурту.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў3

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія29

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

Пашынян стварае музычны гурт5

Каранік пра ідэю айчыннага электракара: Трошкі пераацанілі свае магчымасці9

Чыноўніца прапануе па пятніцах прыходзіць на працу ў беларускім адзенні. І сама падала прыклад27

Украінскі дэпутат загінуў у аварыі — на квадрацыкле ўрэзаўся ў маршрутку

Ці трэба беларусам рабіць выбар паміж Расіяй і Еўропай? Шрайбман і Львоўскі спрачаюцца48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў3

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць