Гісторыя1212

Бацька Аляксандра Македонскага быў гігантам

180 см!

Філіп ІІ Македонскі. Малюнак: Arturo Asensio

Археолагі знайшлі пацверджанне сапраўднасці парэштак Філіпа ІІ, бацькі Аляксандра Македонскага. Пра іх даследаванне яны распавялі ў часопісе Proceedings of the National Academy of Sciences.

Філіп ІІ Македонскі быў кульгавы на левую нагу, меў скрыўленне шыі, а таксама шалёны для свайго часу рост у 180 см. Ён мог быць хіба не самым высокім македонцам таго часу.

Яго славуты сын, Аляксандр Македонскі, быў невысокім — меркавана, каля 150 см.

На сёння вядома тры грабніцы пад горадам Вяргіна (Грэцыя), у якіх могуць знаходзіцца рэшткі Філіпа ІІ. Большая частка археолагаў схілялася да багатай грабніцы з рэшткамі мужчыны і жанчыны. Але некаторых спецыялістаў насцярожвала, што пахаваны ў ёй мужчына не мае слядоў траўмы, якую Філіп ІІ атрымаў у 339 годзе да н.э.

Аналіз анатоміі і ўзросту рэштак паказаў, што Філіп ІІ пахаваны ў іншай грабніцы разам з жанчынай і дзіцём. Мужчына якраз кульгаў на левую нагу (пра гэта кажа моцна дэфармаваны каленны сустаў, а таксама дэфармаваная патылічная костка — яму прыходзілася схіляць галаву на бок падчас хады), памёр ва ўзросце каля 45 год (жанчына — каля 18 год, дзіцё — амаль адразу па нараджэнні).

Гэта падобна да гістарычных сведчанняў: Філіп ІІ быў забіты сваім ахоўнікам пасля таго, як кінуў жонку і ажаніўся з маладой дзяўчынай.

Наступныя даследаванні парэштак могуць распавесці, як Філіп ІІ лекаваў рану, чым харчаваўся і ад чаго насамрэч памёр.

Філіп ІІ лічыцца заснавальнікам першай «адзінай Грэцыі» — магутнай Македонскай дзяржавы, вакол якой аб’яднаў Карынфскі саюз гарадоў-дзяржаў дзеля атакі на Персію. Захапіць Персію і стварыць агромністую імперыю змог ужо яго сын, Аляксандр Македонскі.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ5

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Усе навіны →
Усе навіны

Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну6

УСУ атакавалі Растоўскую, Самарскую і Варонежскую вобласці

Статкевіч: Калі вам даюць «слова афіцэра», вас гарантавана падмануць11

«Бальніца Піт» названая найлепшым драматычным серыялам года

Навукоўцы выявілі нечаканую прычыну праблем з сэксам у маладых мужчын9

Упершыню над тэрыторыяй Літвы быў збіты беспілотнік6

Сляды на старажытных зубах істотна адсунулі пачатак гісторыі ўжывання людзьмі наркатычных рэчываў8

Грыбная хваля пайшла ў Мінску. Гараджане публікуюць ФОТЫ баравікоў і апенек, назбіраных у сталіцы4

У зборнай Беларусі па мастацкай гімнастыцы ўпершыню за 30 гадоў памянялася галоўная трэнерка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ5

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць