Свет11

ХАМАС перадаcць целы чатырох закладнікаў. Сярод іх — рудавалосыя малыя браты Бібасы, якія сталі ў Ізраілі сімвалам трагедыі 7 кастрычніка

Ізраіль пакуль афіцыйна не пацвердзіў смерць дзяцей.

Фота: Maya Alleruzzo / AP

У чацвер ХАМАС перадасць Ізраілю целы чатырох закладнікаў у рамках пагаднення паміж бакамі. Паводле звестак баевікоў, сярод іх рудавалосыя хлопчыкі Арыэль і Кфір Бібас, якія сталі сімвалам трагедыі 7 кастрычніка ў Ізраілі, а таксама іх маці Шыры, піша Бі-бі-сі.

Ізраіль пакуль афіцыйна не пацвердзіў смерць дзяцей.

На момант выкрадання Кфіру Бібасу было каля 10 месяцаў. 35-гадовы Ярдэн Бібас, якога выкралі з кібуца Нір-Оз разам з жонкай Шыры і двума дзецьмі, быў вызвалены адзін 1 лютага.

У гэтую суботу баевікі ХАМАС таксама перададуць Ізраілю шасцярых закладнікаў у абмен на асуджаных у Ізраілі жыхароў Газы, а таксама целы яшчэ чатырох загінулых на наступным тыдні.

Інфармацыю аб перадачы цел закладнікаў у чацвер пацвердзіў офіс прэм’ер-міністра Біньяміна Нетаньяху, але не назваў імёнаў загінулых.

Адзінае імя са спісу першага этапу, смерць якога пацвердзіў Ізраіль, — Шлома Манцур.

Родныя Шыры, Арыэля і Кфіра Бібаса выказалі сумневы наконт заявы ХАМАС аб перадачы іх цел. Сям’я пакуль не атрымала афіцыйнага пацверджання ад уладаў Ізраіля.

У аўторак газета ХАМАС «Аль-Хайя» паведаміла, што сярод чатырох цел, якія перададуць у чацвер, ёсць члены сям’і Бібас.

«Пакуль мы не атрымаем канчатковага пацверджання, наш шлях не завершаны», — падкрэслілі члены сям’і.

У Ізраілі выкраданне сям’і Бібас баевікамі ХАМАС стала сімвалам трагедыі 7 кастрычніка. У кампаніі за іх вызваленне выкарыстоўваліся аранжавыя паветраныя шары, што сімвалізуюць рыжавалосых хлопчыкаў, а таксама спасылкі на Бэтмена, якога любіў чатырохгадовы Арыэль.

«Мы ўсё яшчэ трымаемся за надзею, — сказаў адзін з сваякоў сям’і ў радыёінтэрв’ю на гэтым тыдні. — Мы спадзяёмся на слёзы радасці, а не на слёзы смутку».

Пры нападзе ХАМАС загінулі і пажылыя бацькі Шыры Бібас.

15 лютага яшчэ трох ізраільскіх закладнікаў перадалi супрацоўнікам Міжнароднага Чырвонага Крыжа ў Хан-Юнісе на поўдні сектара Газа.

ХАМАС «гатовы» вызваліць адразу ўсіх закладнікаў у рамках другога этапу пагаднення

На гэтым тыдні ХАМАС заявіў, што гатовы вызваліць адразу ўсіх закладнікаў у рамках другога этапу пагаднення аб спыненні агню з Ізраілем, а не групамі, як гэта адбываецца цяпер.

Прэс-сакратар ХАМАС Хазэм Касэм падкрэсліў, што рэалізацыя гэтага плана залежыць ад поўнага вываду ізраільскіх войскаў з Газы і дасягнення пагаднення аб канчатковым спыненні вайны.

Міністр замежных спраў Ізраіля Гідэон Саар заявіў, што адкладзеныя перамовы па другой фазе пачнуцца на гэтым тыдні, і націскаў на тое, што Ізраіль пагодзіцца толькі на поўную дэмілітарызацыю Газы.

У сваім адказе ХАМАС назваў гэтае патрабаванне непрымальным.

Па стане на 15 лютага, у Газе ўсё яшчэ ўтрымліваюцца 70 з 251 закладніка, уключаючы целы не менш за 34 чалавек, чыя смерць пацверджана ізраільскай арміяй (ЦАХАЛ), піша The Times of Israel.

Усяго Ізраіль паведаміў, што вызваліць да 1904 палестынскіх зняволеных у абмен на 33 ізраільскіх закладнікаў у рамках першага этапу пагаднення.

Каментары1

  • Нам не трэба на Марс
    20.02.2025
    Як гэта жахліва. Зло спараджае зло.

Цяпер чытаюць

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага4

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктар мінскай фірмы абліў гарачым чаем 18‑гадовую супрацоўніцу фастфуду9

Выдаўца Яраслава Іванюка, беларуса з Падляшша, абвясцілі ў вышук

Палітвязень Вацлаў Арэшка канчаткова ў калоніі страціў зрок, але змог сам напісаць некалькі слоў сваім унукам3

Спецназ паказаў, як трэба вызваляць ад тэрарыстаў хакейны матч ВІДЭА5

Назвалі ўладальніцу Нобеля па літаратуры1

Амапаўцы дэманстратыўна жорстка затрымалі 60‑гадовага менеджара за хабар8

У Гарадоцкім раёне выкапалі каменны крыж са старажытнай касмалагічнай сімволікай4

Расійскі «Афрыканскі корпус» вярнуў кантроль над Кідалем праз паўгода пасля страты горада1

Жыхар Барысава вырасціў гіганцкі лімон — 1,6 кілаграма

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага4

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць