Грамадства66

«Беларусы гавораць» — новы трэд, які ўзварушыў Threads

Апошнія дні стужка сацыяльнай сеткі ахоплена беларускімі выслоўямі і згадкамі аб асаблівасцях беларускай гаворкі.

«Уся стужка ў пастах пра беларусы гавораць. Усюды стаўлю лайк. Але мы ж ведаем, што беларусы не гавораць «паставіць лайк», мы гаворым «ціснуць падабайку», — піша адна з карыстальніц сацыяльнай сеткі Threads.

«Я дакладна быў адным з першых, хто пачаў пісаць пасты ў такім стылі. Мая першапачатковая мэта — зрабіць так, каб больш людзей даведаліся аб Беларусі і вывучалі беларускую мову — быццам бы паціху збываецца», — адзначае іншы карыстальнік.

«Божа, што за напасць. Беларусы гавораць тое, беларусы гавораць гэта. Хіба што я таксама патрапіла пад уплыў. Беларусы не гавораць «Гэта было даўно», беларусы гавораць «За польскім часам».

«Беларусы не гавораць «Пустыя абяцанні», беларусы кажуць «Абяцанкі-цацанкі, а дурню радасць!», — дадае іншы.

Большасць карыстальнікаў звяртаюць увагу на беларускія адпаведнікі розных устойлівых выказванняў. Больш за 1400 лайкаў набрала заўвага аб тым, што беларусы не гавораць «Не влезай — убьёт». Беларусы кажуць «Не чапай, бо лясне!»

Людзі таксама згадваюць розныя рэгіяналізмы ці адметныя фразы, якія зразумее толькі жыхар пэўнай мясцовасці, дзеляцца ўспамінамі, цікавымі выпадкамі з жыцця.

«Да першага класа жыла ў Ваўкавыскім раёне, потым пераехала ў Мінск. І я доўга не разумела, чаму мае новыя сябры-аднакласнікі пастаянна перапытваюць, што за слова я гавару. Потым гадоў у 15 пазнаёмілася ў Мінску з чалавекам з Гродзенскай вобласці, і калі пачула «аліш» — ааа, мой родненькі». Напэўна, гаворка ідзе пра зварот «але ж», які перайшоў і ў рускую мову.

Сярод допісаў можна знайсці і тыя, што адсылаюць да вядомых беларусам тэлеперадач і герояў:

«Беларусы не гавораць «мама, не перажывай», беларусы кажуць «усё нармальна мама, трэм-бем-бем-бем-бем бем-бем!…», «Беларусы не гавораць «Алесь Ждановіч». Беларусы кажуць: «Маляваныч».

Ёсць і адсылкі да вядомых выслоўяў: «Беларусы не гавораць «С чего начінается Родіна». Беларусы гавораць «Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася Спадчына».

«Беларусы не гавораць «Где роділся, там і прігоділся». Беларусы цытуюць Караткевіча: «Кожны чалавек носіць сваё неба з сабой».

Больш за тысячу лайкаў набраў вось гэты жартаўлівы пост: «Я руская, муж — беларус! Сёння расказала яму пра флэшмоб — мілыя пасты на беларускай мове! Зачытваю яму, але фанетыка кульгае( Пайшоў, насмажыў мне дранікі — смачныя! З'ела два, ён кажа — скажы «дзякуй»! Сказала. Ён мне: еш яшчэ дранікі, акцэнт пакуль не прапаў».

Сярод залайканых і такі: «Яшчэ нядаўна ў Threads вывучаў казахскую, але апошнія некалькі дзён засвойваю беларускую. Падобна, Threads ператвараецца ў Duolingo, а я ў паліглота. Не жартуй з вужом і дурнем — абодва ўкусяць».

Так што далучайцеся! Сумна не будзе! Як заўважыла адна з карыстальніц: «Беларусыговорят — самае лепшае, што здарылася з беларусамі за апошнія некалькі гадоў».

Каментары6

  • аа8
    19.02.2025
    Мх, не ў "шкаф", а ў шафу.
  • Лол
    19.02.2025
    Нехта карыстаецца гэтым трэдсам?)
  • Valadzimir
    19.02.2025
    Гы-гы. Расейцы раптоўна замілаваліся белорусским словесным колоритом. К чему бы это?

Цяпер чытаюць

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі67

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША і краіны Еўропы падрыхтавалі прапановы плана падтрымкі Украіны пасля вайны1

Навукоўцы даказалі марнасць інтэрнэт-спрэчак: ніхто не мяняе думку, а вынікі не рэпрэзентуюць большую частку грамадства20

Навуковец папярэдзіў пра схаваныя рызыкі для здароўя ад бутыляванай вады1

Сэрвіс Kolobike пачаў распрадаваць свае ровары. Кампанію чакае рэарганізацыя ці ліквідацыя2

Дачка міністра Маркава абвінаваціла Павука ў планаванні серыі тэлефонных тэрарыстычных атак падчас УНС13

З'явілася першае ФОТА Паўла Севярынца пасля вызвалення18

Суд у Екацярынбургу палічыў, што расійскую армію дыскрэдытуе верш Маякоўскага стогадовай даўніны2

Футбаліста, які асуджаў гвалт у 2020‑м і напад на Украіну, прымусілі за гэта каяцца1

Пазняк пра Бабарыку і Калеснікаву: Ніякая турма не пераробіць такіх102

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі67

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць