Арыштаваны праграміст з «Атланта». Яму пагражае да 12 гадоў за палітыку
Аляксандра Гаршунова абвінавачваюць у «закліках да нанясення шкоды Беларусі».

Аляксандр Гаршуноў. Фота з ягонай старонкі ў Linkedin
Аляксандру Гаршунову 45 гадоў. Ён мінчук. У 2004 годзе скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. Мяркуючы па сацсетках, працаваў праграмістам на мінскім заводзе «Атлант».
Суд над Аляксандрам пачнецца 3 сакавіка 2025 года ў Мінскім гарадскім судзе. Яго абвінавачваюць у «закліках да прычынення шкоды Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК). Аляксандру можа пагражаць ад чатырох да дванаццаці гадоў калоніі.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬПраектавалі кароўнікі і акумулятарны завод, а цяпер узяліся за барока. З велічнага езуіцкага калегіума ў Пінску збіраюцца збіць увесь тынк — а ён быў распісаны фрэскамі
Каментары