Свет88

«Гэта немагчыма». Зяленскі адказаў Трампу на магчымасць правядзення зараз выбараў

«Калі хтосьці хоча змяніць мяне проста зараз, то проста зараз ніяк не атрымаецца», — сказаў Зяленскі.

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo/Matthias Schrader

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што выбары ў краіне ў бліжэйшы час правесці немагчыма. Пра гэта ён паведаміў падчас прэс-канферэнцыі, піша «Новая газета».

«Калі хтосьці хоча змяніць мяне проста зараз, то проста зараз ніяк не атрымаецца», — сказаў Зяленскі.

Напярэдадні кіраўнік Белага дома Дональд Трамп заявіў, што калі Украіна хоча сесці за стол перамоваў, у краіне павінны адбыцца выбары. Паводле яго слоў, рэйтынг Зяленскага складае ўсяго 4%, аднак ніякіх доказаў гэтым словам ён не прадставіў.

Прэзідэнт Украіны, у сваю чаргу, спаслаўся на апытанне Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі (КМІС), праведзенае з 4 па 9 лютага. Паводле вынікаў, 57% украінцаў давяраюць Зяленскаму, 37% — не давяраюць.

«Я чуў і пра больш за 57% паводле розных апытанняў. <…> Раз ужо гаворым пра 4%, мы бачылі гэтую дэзінфармацыю, мы разумеем, што яна ідзе з Расіі. У нас ёсць доказы, што гэтыя лічбы абмяркоўваюцца паміж Амерыкай і Расіяй. На жаль, Трамп жыве ў гэтым дэзінфармацыйным асяроддзі», — лічыць украінскі лідар.

Каментары8

  • Ёсік
    19.02.2025
    Вось, спадар прэзідэнт, з усіх бакоў цябе ірвуць. Думаў, толькі чэсна, што палягчэе, як Трамп заедзе ў БД, але, здаецца, ён заехаў у цырк дзю салей. Не пайзаздросьціш, табе, хлопча, трымайся.
  • Андрусь
    19.02.2025
    Выбары пры тым стане, які ёсць цяпер, і сапраўды правесці немагчыма. Канешне, калі хацецйь правесці сапраўды выбары, а не іхнюю імітацыю, як гэта было нядаўна ў Беларусі ці як рабілі "рэферэндумы" ў акупаваных расіяй частках Запарожскай і Херсонскай абласцей. Падчас ваеннага стану немагчыма праводзіць агітацыйныя масавыя захады, бо вялікія сходы людзей у памяшканнях ці на адкрытай мясцовасці пры рызыцы ракетных ці дронавых удараў папросту небяспечныя. Акрамя таго, практычна немагчыма арганізаваць перадвыбарчую агітацыю і галасаванне на прыфрантавых тэрыторыях, а таксама сярод вайскоўцаў. Улічваючы вялікую колькасць уцекачоў ад вайны па-за межамі Украіны, там шмат у якіх краінах аднымі ўчасткамі ў амбасадах галасаванне арганізаваць не атрымаецца - у той жа Польшчы за дзень галасавання не могуць праз амбасаду прайсці амаль 800 тысяч грамадзянаў Украіны, трэба ствараць развітую сетку ўчасткаў па ўсёй замежнай краіне - гэта таксама фізічна, а можа, і юрыдычна, немагчыма. Ну і самае галоўнае - 20% тэрыторыі краіны акупаваныя і непадкантрольныя ўладам Украіны. Грамадзянам Украіны, якія там жывуць, немагчыма забяспечыць рэалізацыю выбарчага права.
    Што да падтрымкі Зяленскага, то 57% менавіта падтрымкі - найхутчэй, хлусня. А вось, што тычыцца, давяраюць ці не давяраюць - то магчыма. Бо людзі разумеюць, што зараз спробы пачаць змену ўлады могуць прывесці да знішчэння краіны. Таму і давяраюць кіраванне таму, хто ўжо ёсць. Ну і 4% падтрымкі з вуснаў Трампа - хлусня, якая грунтуецца на расійскай прапагандзе, гэта так і ёсць.
    Кепска, што ўкраінская дыпламатыя не працавала з будучай амерыканскай ўладай і не працуе цяпер, аддаўшы яе на водкуп расійцам, якія Трампа някепска так акучылі.
  • Васіль
    19.02.2025
    Украінскі Лукашэнка.

Цяпер чытаюць

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава6

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Усе навіны →
Усе навіны

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі5

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава6

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць