Навука і тэхналогіі33

«Мінсктранс» задумаўся пра бясплатны Wi-Fi ў гарадскім транспарце

Што дакладна, бясплатны Wi-Fi з’явіцца на ўсіх іх міжнародных маршрутах.

Піраміда Маслоў XXI стагоддзя

Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» пачало разгляд пытання пра прадстаўленне бясплатнага доступу ў інтэрнэт праз Wi-Fi у гарадскім транспарце Мінска, перадае БЕЛТА словы дырэктара прадпрыемства Сяргея Ведзьгуна.

На сёння бясплатны Wi-Fi ёсць у чатырох міжнародных аўтобусах «Мінсктранса», да канца года з’явіцца ва ўсіх міжнародных. Таксама «Мінсктранс» хоча правесці эксперымент у гарадскім аўтобусе №300 (ад аўтавакзала «Цэнтральны» да нацыянальнага аэрапорта «Мінск»).

Калі Wi-Fi у 300-м аўтобусе будзе запатрабаваны, абмяркуюць расшырэнне эксперыменту на іншыя маршруты гарадскога транспарту.

Транспартнікі «абедзвюма рукамі за», адзначае TUT.BY, але ўсё залежыць ад таго, як прыжывецца Wi-Fi у асяроддзі пасажыраў і як прадпрыемства справіцца з затратамі. Квіткі на Wi-Fi-транспарт не мусяць быць даражэйшымі за «афлайнавы».

Раней паведамлялася, што бясплатны Wi-Fi з’явіцца на міжнародных аўтобусах «Мінаблтранса».

***

Пры карыстанні нават бясплатным Wi-Fi згодна з «указам 60» у Беларусі патрабуецца ідэнтыфікацыя асобы праз атрыманне пашпартных дадзеных. Спраўдзіць іх на міжнародных маршрутах можна пры пакупцы квітка, з гарадскім транспартам цяжэй, але можна абысціся і без уласна прад’яўлення пашпарта.

З задачай ідэнтыфікацыі без прад’яўлення пашпарту ў Магілёве справіліся праз увядзенне абанентам свайго нумару тэлефону дзеля атрымання SMS-паролю на падключэнне да сеткі. Падобным чынам мусіць функцыянаваць першая мінская «Wi-Fi-лаўка-прышчэпка».

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць