Грамадства

У Мінску з’явіцца сапраўдная бясплатная Wi-Fi-лаўка

Праўда, праект плануюць не гарадскія ўлады ці «Белтэлекам», а «Альфа-Банк».

Лаўка-прышчэпка на «Арт-астравах». Фота: Сяргей Гудзілін, «Наша Ніва»

Прэс-служба «Альфа-банка» абвясціла пра планы па ўсталёўцы арт-лаўкі з бясплатным Wi-Fi у Мінску. Час і месца ўсталёўкі пакуль не называюцца.

Агромістая лаўка-прышчэпка мастака Ігара Лявонцьева, якую сёння можна пабачыць на «Арт-астравах», будзе дапоўненая Wi-Fi-роўтарам і выстаўленая недзе ў сталіцы.

«Мы разглядаем розныя варыянты: ад размяшчэння ў буйных аб’ектах накшталт тэрміналу нацыянальнага аэрапорта ці будынка чыгуначнага вакзала да ўсталёўкі на ажыўленай вуліцы, у скверы ці парку», — тлумачыць дырэктар дэпартамента маркетынгу «Альфа-Банка» (Беларусь) Кацярына Краўцова.

Лаўка будзе знаходзіцца на «Арт-астравах» да закрыцця праекта у верасні, пасля гэтага яе «пераселяць». Лаўка-прышчэпка сімвалізуе «мяняльныя лаўкі» і, як кажуць у банку, можа выконваць падобную функцыю: праз інтэрнэт можна ў тым ліку праверыць рахунак, аплочваць тавары і паслугі, праводзіць розныя банкаўскія аперацыі.

Сцвярджаецца, што хуткасць і стабільную якасць злучэння забяспечыць «адзін з буйных аператараў сувязі». Спосаб ідэнтыфікацыі карыстальніка пакуль не абраны: можа быць выкарыстаная камера відэаназірання ці парольны доступ (напрыклад, праз логін-пароль да інтэрнэт-банкінгу для кліентаў банка і SMS для ўсіх астатніх).

***

Практычна ўся Беларусь пакрытая платным Wi-Fi-сецівам «Белтэлекама». Арганізацыя бясплатных вулічных Wi-Fi-сетак стала праблематычнай пасля «ўказа 60», што ўвёў патрабаванне аб абавязковай ідэнтыфікацыі карыстальнікаў.

Бясплатны вулічны Wi-Fi нядаўна з’явіўся ў Магілёве, ідэнтыфікацыя карыстальніка адбываецца праз бясплатнае SMS. Абсталяваць свае аўтобусы бясплатным Wi-Fi абяцае адна з найбуйнейшых транспартных арганізацый Беларусі, Мінаблаўтатранс.

Мінгарвыканам абяцаў паставіць лаўкі з інструкцыямі па падключэнні да платнай Wi-Fi-сеткі «Белтэлекам» спачатку да Чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе, затым адну лаўку пад ратушай на пл. Свабоды да канца мая 2015 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць