Грамадства22

Падатковая зрабіла рэйд па Каменнай Горцы: шукалі кватэры, што здаюцца без сплаты падаткаў ФОТА

Гісторыя мінскага мікрараёна Каменная Горка налічвае ўсяго 7 гадоў. З 2008 года тут узводзіліся панэльныя дамы для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Парадаксальна, але факт: ледзь адсвяткаваўшы наваселле ў кватэрах, пабудаваных на льготных умовах, шматлікія сем'і здавалі іх у арэнду.

У 2013 годзе Лукашэнка выдаў указ № 246 — дакумент, які забараніў здаваць і прадаваць кватэры, пабудаваныя з прыцягненнем ільготнага крэдыту да яго поўнага пагашэння. Што змянілася за два гады дзеяння ўказу?

Карэспандэнты Realt.by разам з супрацоўнікамі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску адправіліся ў Каменную Горку ў пошуках адказу на гэтае пытанне.

19 чэрвеня ў Мінску завяршылася акцыя «Здаў кватэру — заплаці падаткі». Паступіла больш за 100 скаргаў на грамадзян, якія нелегальна здаюць кватэры ў арэнду.

Як правіла, інфарматары не прадстаўляліся. Некаторыя з іх, пачуўшы голас аператара, называлі адрасы кватэр і тут жа вешалі слухаўку.

Першы адрас — вул. Лідская, 12. З размоваў з жыхарамі кватэр, па якіх праводзіцца праверка, высвятляецца, што ўласнікі шчодра раздалі свае квадратныя метры сваякам і сябрам: адзін з жыхароў пражывае ў кватэры паўгода, другая — каля чатырох месяцаў, і ўсё — на бязвыплатнай аснове. У найбліжэйшы час супрацоўнікі МПЗ пагавораць з самімі ўласнікамі і запатрабуюць даць тлумачэнні.

Калі гаспадары будуць стаяць на версіі жыхароў («Сябар, пусціў пажыць»), то інспекцыі прыйдзецца адхіліць падазрэнні.

«Але факт здачы кватэры мы ўсё роўна пасля ўсталёўваем. Аналізуем аб'явы ў сродках масавай інфармацыі: калі б іх не падавалі — яны ўсё роўна застаюцца ў кэшы пошукавікаў», — распавялі супрацоўнікі падатковай інспекцыі.

Зрэшты, нелегальныя кватэраздатчыкі стараюцца не афішаваць свае адрасы на афіцыйных пляцоўках: шукаюць жыхароў праз сяброў і знаёмых.

Але даведацца падрабязней пра метады расследавання ў супрацоўнікаў інспекцыі не ўдалося — тэхналогіі працы яны лічаць за лепшае трымаць у сакрэце.

Наступны адрас — на вуліцы Нёманскай. Новабудоўля размешчана каля станцыі метро «Каменная Горка». Тут удаецца выйсці на нелегалаў.

У кватэры здаюцца тры пакоі, рэнта — $130 за кожны. У адным з пакояў са снежня 2014 года пражывае сям'я з грудным дзіцем і прапіскай у Барысаве, у другой з ліпеня жыве працаўладкаваная ў Мінску дзяўчына, у трэцяй з мая пражывае сям'я з Данбаса.

Дагавораў з уласнікам жыхары не заключалі. Адносіны з уласнікам заснаваныя на даверы, і гаспадар плаціў кватарантам той жа манетай: калі грымнуў крызіс, зразумеў становішча і знізіў цэны.

Калі факт нелегальнай здачы кватэр будзе даказаны, у бюджэт возьмуць падаходны падатак, а ўласнікі будуць прыцягнутыя і да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 6 арт. 13.6 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Паралельна супрацоўнікі інспекцыі высвятляць, ці маецца ва ўласніка кватэры непагашаны льготны кватэрны крэдыт. Калі такія факты будуць выяўленыя, звесткі пра іх перададуць у адміністрацыю Фрунзенскага раёна, і ў залежнасці ад рашэння суда гаспадарам будзе пагражаць штраф ад 4 да 50 базавых велічынь.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны6

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

На BMW з нямецкімі нумарамі, расійскім і савецкім сцягамі і крыжамі: прыгоды расіяніна, які ехаў з Германіі праз Беларусь15

Белгарад амаль цалкам абясточаны пасля ракетнага ўдару4

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне28

У Санкт-Пецярбургу быў атакаваны нафтавы тэрмінал

Тэйлар Свіфт і Трэвіс Келсі ажаніліся4

«Нармалізуе савецкую ваенную эстэтыку»: брытанскія палітыкі заклікаюць прыбраць «Машу і Мядзведзя» са стрымінгавых сэрвісаў5

Лукашэнка павіншаваў Трампа з Днём незалежнасці і 250‑годдзем ЗША2

Як Шатландыя змагла пазбавіцца рэпутацыі самай бандыцкай краіны Еўропы6

Іспанія — Партугалія, Бразілія — Нарвегія — усе пары 1/8 фіналу чэмпіянату свету па футболе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны6

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць