Навука і тэхналогіі33

Як страціць 90 млрд даляраў за два тыдні: рэцэпт Apple

Дробязь, а непрыемна.

Фота: Scott Eells/Bloomberg

Самая дарагая кампанія свету, Apple на сёння мае рынкавую капіталізацыю ў 656,21 мільярды даляраў. Але яшчэ два тыдні таму было на 90 млдр больш, заўважае CNBC.

Яшчэ 20 чэрвеня акцыі Apple каштавала каля 131 даляра. Потым Apple дала справаздачу па прыбытках. І панеслася: на 6 жніўня акцыі каштавалі ўжо каля 115 даляраў, яны працягваюць падзенне.

Максімальнай рынкавай капіталізацыі Apple дасягнула ў лютым 2015 года — 765 млрд даляраў.

Чым выкліканае падзенне, дакладна невядома. Business Insider мяркуе, што справа ў залежнасці Apple ад продажаў галоўнага прадукту, iPhone, а тэмпы яго продажаў спадаюць. Да таго ж, Apple цяжка даецца рост на кітайскім рынку: там у апошнім квартале куперцінцы па продажах тэлефонаў аказаліся на трэцім месцы пасля кітайцаў Xiaomi і Huawei.

Ёсць і іншыя непрыемныя для Apple моманты: MarketWatch адзначае, што пакупнікі расхацелі купляць Apple Watch, Gizmodo выказвае поўнае расчараванне ў новым сэрвісе Apple Music…

Apple, як і заўсёды, ніяк не каментуе такія заявы, не спрабуе словамі ці справамі ўплываць на рынак каштоўных папер. Яны моўчкі ўкладваюць грошы ў маркетынгавыя кампаніі ды працуюць над наступным прадуктам. Нагадаем: рынкавая капіталізацыя Apple можа радыкальна змяніцца ў любым напрамку ўвосень, калі кампанія (паводле чутак) прадставіць новы ці абноўлены iPhone.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім17

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»28

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць