Здароўе22

У Мінску рэзка ўзрасла колькасць хворых на ВІЧ

У студзені—ліпені ў Мінску зарэгістравана 460 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, паказчык захворвання склаў 21,9 выпадку на 100 тыс. насельніцтва, паведамляе гарадскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. 

За ўвесь 2014 год у сталіцы было зарэгістравана 387 выпадкаў ВІЧ. З 1987 года сярод насельніцтва Мінска зарэгістравана 3.102 выпадкі ВІЧ-інфекцыі, з іх 1.100 (35,5%) — у жанчын. 

На 1 жніўня ў горадзе пражывалі 2.663 чалавекі з ВІЧ-станоўчым статусам. Паказчык распаўсюджанасці інфекцыі складае 0,14% агульнай колькасці насельніцтва. Найбольшая колькасць ВІЧ-пазітыўных людзей пражывае на тэрыторыі Заводскага (20,7%) і Фрунзенскага раёнаў (19,6%). 

За сем месяцаў гэтага года 75% усіх выпадкаў інфіцыравання былі звязаныя з ін'екцыйным увядзеннем наркотыкаў. На долю палавога шляху прыпала 20,4% выпадкаў, вертыкальнай перадачы ВІЧ ад маці дзіцяці — 0,7%. 

За 28-гадовы статыстычны перыяд назірання ў структуры асноўных спосабаў інфіцыравання ўдзельная вага палавога шляху перадачы склала 39,6%, на долю немедыцынскага ін'екцыйнага ўвядзення наркатычных рэчываў прыпала 53%, перадача ВІЧ-інфекцыі ад маці дзіцяці адбывалася ў 1% выпадкаў, у 1,5% пацыентаў шлях перадачы не ўстаноўлены. 

З 1987 года па 1 жніўня 2015 года ад ВІЧ-інфіцыраваных маці нарадзілася 429 дзяцей. Дыягназ «ВІЧ-інфекцыя» пацверджаны 30 дзецям ва ўзросце ад 0 да 14 гадоў, у чацвярых з іх дыягнаставаны СНІД, адно дзіця памерла. 

У 98% выпадкаў пры выкананні ВІЧ-станоўчай цяжарнай жанчынай усіх прафілактычных і лячэбных мерапрыемстваў нараджаюцца здаровыя дзеці. Перадача вірусу ад маці дзіцяці адбываецца ў выпадку невыканання рэкамендацый урача, у тым ліку адмовы ад прыёму антырэтравірусных прэпаратаў. 

Па розных прычынах за 28-гадовы перыяд памерла 439 пацыентаў з ВІЧ. За гэты час зарэгістравана 359 выпадкаў СНІДу. У стадыі СНІД памерла 180 чалавек.

Каментары2

Цяпер чытаюць

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі11

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Усе навіны →
Усе навіны

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

Надакучылі восы? Адвадзіць іх дапаможа звычайны папяровы пакет

Іспанія вырвала перамогу ў Бельгіі і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету4

Трамп загадаў разбамбіць Іран у выпадку сваёй гібелі6

Амерыканскія сенатары ўзгаднілі законапраект аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі з Белым домам2

Гомель накрыла залева ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі11

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць