Здарэнні33

У Мінску кіроўца пад кайфам разагнаўся на МКАД да 200 км/г ВІДЭА

У Мінску кіроўца, як мяркуецца, пад кайфам разагнаўся на МКАД да 200 км / г, паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Цэнтральнага РУУС сталіцы Анастасія Радзько.

Ноччу, каля 2.00, 10 жніўня супрацоўнікі аддзела ДАІ Цэнтральнага раёна падалі сігнал аб спыненні кіроўцу аўтамашыны «Хонда Акорд», якая рухалася па знешнім кальцы МКАД з боку Даўгінаўскага тракта ў напрамку праспекта Пераможцаў. На патрабаванне супрацоўнікаў ДАІ кіроўца не адрэагаваў і працягнуў рух. Затым ён выехаў на сустрэчную паласу праспекта Пераможцаў, паехаў па вуліцы Ратамскум і ў раёне ГЦ «Град» збочыў ў напрамку МКАД. Выехаўшы на ўнутранае кольца, аўтамашына працягнула рух у бок Даўгінаўскага тракта.

На неаднаразовыя патрабаванні аб спыненні кіроўца не рэагаваў, аўтамабіль рухаўся з хуткасцю каля 200 км/г. Тады да пераследу падключыўся экіпаж спецыяльнага падраздзялення УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. У раёне вуліцы Сасновы Бор кіроўца аўтамашыны «Хонда Акорд» не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі і спыніўся, пасля чаго кіроўца і пасажыры паспрабавалі збегчы, але былі затрыманыя супрацоўнікамі ДАІ.

Як распавёў інспектар АДАІ Цэнтральнага РУУС Мінска Аляксей Аляхновіч, кіроўца 1995 года нараджэння паводзіў сябе не зусім адэкватна і быў дастаўлены на медыцынскі агляд.

Акрамя таго, падчас праверкі дакументаў у кіроўцы была выяўленая позва ў суд па арт.328 КК Беларусі (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў), таму было прынята рашэнне правесці агляд транспартнага сродку. Праваахоўнікі на кіроўчым сядзенні выявілі невялікі поліэтыленавы пакет з парашкападобным рэчывам белага колеру, а на заднім сядзенні - рэчыва расліннага паходжання зялёнага колеру. Рэчывы адпраўленыя на экспертызу.

Пасажыры аўтамашыны, маладыя людзі 1993, 1995 і 1996 гадоў нараджэння, таксама накіраваны на агляд, на месца была выклікана следча-аператыўная група. Вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Усе навіны →
Усе навіны

«На сёння магчымая справядлівая версія — стаім там, дзе стаім». Зяленскі выказаўся наконт тэрытарыяльнага пытання7

Аб’ект «Участак». Што напраўду будуюць на былой ракетнай базе пад Слуцкам паводле сакрэтнага распараджэння Лукашэнкі7

Былога фігуранта справы «Белага легіёна» зноў арыштавалі па крымінальнай справе6

У Індыі хуткасны цягнік сутыкнуўся са статкам дзікіх сланоў1

У Валожынскім раёне пад коламі аўто загінула дзіця

Кіроўца ехаў па МКАД на аварыйнай машыне. Яго пакаралі1

Каталікам Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі не пасціць 2 студзеня3

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА22

Біл Клінтан, Майкл Джэксан і Мік Джагер. Каго можна знайсці ў новых дакументах са справы Джэфры Эпштэйна10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў56

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць