Беларусь усё ж выпусціла за мяжу экс-партнёра расійскага мільярдэра Прохарава
Расійскі бізнэсмэн Максім Фінскі, які абвінавачваецца ў Расіі ў махлярстве, у канцы мая быў затрыманы ў мінскім аэрапорце пры спробе вылецець у Нямеччыну. Аднак у праваахоўных органах Беларусі адмовіліся пацвярджаць гэтую інфармацыю, і з таго часу лёс экс-партнёра алігарха Міхаіла Прохарава заставалася невядомым. І вось праз 2,5 месяца Фінскі аб'явіўся.
Нядаўна Максім Фінскі наняў міжнародных адвакатаў для абароны па крымінальнай справе, заведзенай супраць яго ў Расіі. Пра гэта паведаміла ў прэс-рэлізе юрыдычная фірма Amsterdam & Partners, якая рэпрэзентуе інтарэсы Фінскага. Старэйшы партнёр Amsterdam & Partners Роберт Амстэрдам (абараняў, у прыватнасці, былога кіраўніка ЮКАСа Міхаіла Хадаркоўскага) удакладніў РБК, што адвакаты Фінскага рыхтуюць «на Захадзе» судовы пазоў супраць шэрагу расійскіх асоб, у тым ліку нейкага высокапастаўленага палітыка. Амстэрдам адмовіўся назваць краіну, дзе будзе пададзены пазоў, і не раскрыў імя палітыка.
Фінскі цяпер знаходзіцца ў бяспечным месцы, запэўніў Бі-бі-сі яго адвакат.
Са словаў Амстэрдама, яго кліент цяпер знаходзіцца на волі — улады Беларусі адпусцілі яго, прызнаўшы, што для затрымання не было падстаў. Бізнесмен знаходзіцца за межамі Расіі і Беларусі, яго месцазнаходжанне адвакат не раскрывае.
Каментары