Музыка22

Літоўскі Biplan павіншаваў Украіну з Днём незалежнасці чарговай песняй па-ўкраінску ВІДЭА

Літоўскі гурт Biplan запісаў на ўкраінскай мове свой хіт «O mes prie juros». Па-ўкраінску ён завецца «Ми вічно юні». Песня выкладзена на Youtube сёння, 24 жніўня.

«Сёння для нас цудоўны дзень! — напісана ў фэйсбуку гурту. — А выдатны таму, што нарэшце мы можам ўсёй Украіне прэзентаваць адну з любімых нашых песень, запісаную на ўкраінскай мове — «Мы вечна юныя». Відэакліп на песню зняты на казачнай Куршскай касе. Украінскі тэкст для песні напісала наша добрая сяброўка Мідна. Мэсэдж песні застаўся нязменным — гэта любоў да жыцця і жаданне вечна заставацца маладымі. Радуе яшчэ і тое, што адначасова з гэтым мы можам павіншаваць Украіну з Днём Незалежнасці! Што можа быць важней незалежнасці? Жадаем ніколі больш яе не губляць, шанаваць яе і садзейнічаць ёй. Ад усяго сэрца са святам вас, дарагія нашы ўкраінскія сябры! З Днём Незалежнасці, Украіна!»

Biplan створаны ў 1995 г. (лідар — Макс Мельман). Праславіўся хітамі «Amore» і «Labas rytas». Песня «Amore» запісаная таксама па-ўкраінску і па-беларуску. «Biplan» даў таксама канцэрт на Майдане 12 снежня 2013 г.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову5

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Усе навіны →
Усе навіны

Армія ЗША нанесла ўдары па іранскіх радарах і пунктах кіравання беспілотнікамі ў раёне Гарук у Іране1

Што лепш: цвёрдае мыла ці гель для душу?4

На змену балеткам прыйшоў новы модны абутак

«Ганаруся, калі мне кажуць, што я — наіўны». Віктар Бабарыка выступіў на кніжным кірмашы ў Варшаве30

Вальфовіч заявіў, што Еўропа рыхтуецца да вайны ў 2030 годзе17

Поп-зорка Дуа Ліпа выйшла замуж2

Зяленскі: У нас ёсць акно для перамоў з Расіяй да зімы8

Магчыма, вы пыласосіце няправільна9

Трамп дадаў сябе на гару з прэзідэнтамі ЗША17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову5

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць