Кіно2323

Здымаўся ў трэцярадных расійскіх серыялах, працаваў на НТВ і РТР. Пяць фактаў пра новага кіраўніка «Беларусьфільма»

 Сёння Аляксандр Лукашэнка правёў некалькі кадравых перастановак. У прыватнасці, новага дырэктара атрымаў «Беларусьфільм». Галоўную кінакампанію краіны ўзначаліў 57-гадовы Ігар Поршнеў. Пра гэтага чалавека не так шмат вядома, «НН» сабрала цікавыя моманты з біяграфіі чыноўніка.

Бацька працаваў на «Беларусьфільме»

Ігар Поршнеў нарадзіўся 3 ліпеня 1958 года ў Мінску. Скончыў сярэднюю школу №115 на вуліцы Кедышкі. Знаходзіцца яна фактычна адразу за Домам кіно. З кіно быў цесна звязаны бацька сённяшняга прызначэнца – Валянцін Поршнеў. Яшчэ ў 1960-х ён быў дырэктарам многіх стужак, што з’яўляліся на «Беларусьфільме»: «Наперадзе – круты паварот», «Масква – Генуя», «Хроніка ночы». Не сказаць, што гэта быў вялікі ўклад у айчынны кінематограф, але нейкі след усё ж пакінуў.

Скончыў эканамічны факультэт ВГІКа

Сваю працу на «Беларусьфільме» Ігар Поршнеў пачаў у 1980-м, адразу пасля таго, як скончыў эканамічны факультэта ВГІКа ў Маскве. Афіцыйная пасада Ігара Валянцінавіча гучала як намеснік дырэктара, дырэктар здымачнай групы «Беларусьфільм». Як і бацька, ён быў дырэктарам многіх кінастужак. Напрыклад, экранізацыі добра вядомых «Прыгод Арбузіка і Бябешкі» Эдуарда Скобелева, якія ў жанры кіно атрымалі назву «Палёт у краіну пачвар». Быў дырэктарам адной з серый мастацкага фільма «Дзяржаўная граніца» – «Салёны вецер», якая расказвала аб Прыбалтыцы 1950-х.

Граў ролі без імёнаў

Не прайшоў Ігар Поршнёў міма спакусы самому паспрабаваць сябе ў якасці акцёра. У яго набярэцца з дзясятак роляў у трэцярадных расійскіх серыялах і фільмах, аднак нават у іх Поршневу даставаліся такія персанажы, якія не заслугоўвалі ўласнага імя. У фільме «Выкрадальнікі кніг» роля Поршнева пазначаецца, як «Таўстун з кінатэатра». У серыяле «Закон» новы дырэктар «Беларусьфільма» ўзнікае, як «Рэферэнт Бурава». Зноў чалавек без імя. У беларуска-расійскім серыяле «Паскораная дапамога» ён граў «Імпрэсарыа». А часам ягонае прозвішча пускалі ў цітрах толькі ў раздзеле «Эпізоды». За ўсё жыццё больш-менш важнай ролі, якой акцёр мог бы ганарыцца, Поршнеў так і не сыграў.

Месцажыхарства Масква

У сацыяльных сетках Ігар Поршнеў не надта актыўны карыстальнік. Яго няма ў «Аднакласніках», ні «Укантакце». Атрымалася знайсці профіль толькі ў сацсетцы «Мой мір@mail.ru». Апошні раз ён заходзіў на сваю старонку 14 жніўня. Цікава, што месцажыхарствам Ігара Поршнева пазначана Масква, а на аватарцы стаіць праваслаўны храм з купаламі.

«Мой мір» дазваляе пабачыць, што чыноўнік нядаўна ўсталяваў сабе гульні «Аплот імперыі» і «Покер».

Адметна, што пад кожным з трох фотаздымкаў Поршнева размешчаны адзін і той жа каментар: «Поршнеў Ігар Валянцінавіч, загасіце свае даўгі перад банкам у поўным аб'ёме і звяжыцеся з нашым агенцтвам. Пакуль вы хаваецеся і не плаціце, сума пазыкі расце, і пасля будзе спаганяцца прымусова». Цяжка сказаць, ці гэта спам, ці рэальныя просьбы.

Працаваў на расійскіх тэлеканалах

Што тычыцца Масквы, то сапраўды апошнія гады Ігар Поршнеў быў цесна звязаны якраз з расійскай сталіцай. У канцы 1990-х ён нават папрацаваў прадзюсерам на асноўных расійскіх тэлеканалах – ОРТ, РТР, НТВ.

Пачынаючы ад сярэдзіны 2000-х, Поршнеў засноўвае невялікія прыватныя кінакампаніі, як «Пакроўскія вароты» і «Юнайтед Філм Компані». Адметна, напрыклад, абедзве гэтыя кампаніі сумесна з «Беларусьфільмам» здымалі кіно «Вока за вока» аб падзеях 1918 года. Поршнеў у гэтым фільме выступіў у якасці прадзюсера. Фільм, які цяпер рыхтуе Ігар Поршнеў, называецца «У сузор’і Стральца» пра знакамітага савецкага футбаліста Эдуарда Стральцова.

Варта адзначыць, што нават па расійскіх мерках назваць гэтыя фільмы якаснымі зусім не атрымліваецца. На папулярным расійскім сайце kinopoisk.ru фільмы, што прадзюсіраваў Поршнеў, атрымліваюць сярэднюю адзнаку ад 4 да 5 з 10 магчымых.

Што атрымаецца ў яго на «Беларусьфільме», хутка пабачым.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША26

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць двухузроўневую кватэру з відам на КДБ. Вось колькі за яе просяць4

Трамп пагражае ўзарваць газавае радовішча Паўднёвы Парс, калі Іран атакуе Катар6

У Магілёўскім заасадзе з'явіўся рэдкі белы вярблюд

Расійскі беспілотнік атакаваў Галоўнае ўпраўленне СБУ Львоўскай вобласці3

У Ждановічах пад Мінскам будуць будаваць касцёл з гасцявым домам1

Пасля таго як сталі забіваць іранскіх кіраўнікоў, Пуцін амаль не з'яўляецца ў Крамлі5

«Гэта проста цуд, што я паляцела». Пасажырка самалёта з Дубая стала на бок беларусаў, якія просяць кампенсацыю ад аператара3

Беларускі музыка згубіў у Варшаве свой пашпарт, але знайшоў іншы — незнаёмай жанчыны. А ўжо яна дапамагла знайсці ягоны5

У Лоеўскім раёне вярнулі ў роднае неба выратаванага мясцовай пенсіянеркай бусла

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША26

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць