Улада4242

Някляеў: Чаму я не змагаўся з Дзмітрыевым? А што я адзін магу супраць спецслужбаў?

Экс-кандыдат у прэзыдэнты Уладзімір Някляеў лічыць, што цяпер адбываецца спроба ўлады паставіць пад кантроль усю дэмакратычную апазыцыю. Пра гэта ён заявіў на супольнай прэс-канфэрэнцыі зь Мікалаем Статкевічам, Анатолем Лябедзькам і Паўлам Севярынцам.

фота Сяргея Гудзіліна

Уладзімер Някляеў заявіў, што ён дамагаўся вылучэньня адзінага кандыдата ад апазыцыі, каб гэты кандыдат меў магчымасьць на апошнім этапе прэзыдэнцкай кампаніі публічна зьняцца з выбараў:

«Улада ўсё зрабіла, каб ня толькі я ня стаў адзіным кандыдатам ці Статкевіч, а наагул каб не было адзінага кандыдата. Цяпер я не магу не чытаць тое, што адбываецца ў апазыцыі: ад пачатку да канца гэта такі сорам! Але ёсьць у нас кандыдат ад дэмакратычнай апазыцыі, і наша задача ўсё ж такі — не пакідаць гэтага кандыдата рэжыму, паспрабаваць перацягнуць яго ў лягер дэмакратычнай апазыцыі, каб гэты кандыдат зрабіў тое, пра што я сказаў, — зьняўся з гэтых выбараў. І тады гэта будзе самы моцны ход, які толькі можа быць. Тады яна выратоўвае апазыцыю, выцягвае з гэтага лайна, у які яна сама сябе зацягвае. Вядома, ня толькі сама па сабе, але і з дапамогай тых, хто займаецца ў спэцслужбах гэтымі справамі. Яны вырашылі апусьціць апазыцыю на самае дно», — заявіў палітык.

«Але ж фактычна гэта вашы былыя паплечнікі…» — заўважылі, у сваю чаргу, журналісты на прэс-канфэрэнцыі.

«Слухайце, у мяне былая жонка, у мяне былыя браты, былыя сябры, былыя паплечнікі… Ёсьць тое, што ёсьць. Мяне папракаюць, чаму я не зрабіў усё, што можна зрабіць, не змагаўся з былымі паплечнікамі, зь Дзьмітрыевым, з тымі, хто абсеў сёньня «Гавары праўду». Але што я, адзін чалавек, магу зрабіць супраць спэцслужбаў? Я мог зрабіць толькі тое, што мог зрабіць — сысьці», — адказаў на гэта Някляеў.

Някляеў падкрэсьліў, што асабіста вельмі добра ставіцца да Тацяны Караткевіч.

Палітык паведаміў, што нават у свой час прапаноўваў яе вылучыць кандыдатам на Кангрэс дэмакратычных сілаў, дзе яна, хутчэй за ўсё, прайграла б, але набрала бы пэўнай палітычнай вагі і цяпер была б у значна лепшай сытуацыі.

«Прычына майго выхаду з кампаніі «Гавары праўду» ня мае назвы «Тацяна Караткевіч», — падкрэсьліў палітык. — Я як да яе ставіўся асабіста вельмі прыязна, так нічога тут і не зьмянілася. Вось мы нападаем на яе — Караткевіч подпісы здала, Караткевіч тое, Караткевіч гэта… Не Караткевіч гэта! Яна ня ёсьць спрактыкаваны палітык, яна ня ёсьць чалавек, які здольны прааналізаваць палітычныя глыбіні. Ёй нагаварылі: Таня, малайчынка, вось глядзі, ты зможаш зрабіць тое і тое, можаш зрабіць сацыяльныя праекты… Яна слухае, і здаецца, што гэта адпавядае таму, што яна хацела зрабіць».

«А гэтая гульня з подпісамі наўмысна прыдумана, каб наагул адцягнуць увагу ад галоўнай праблемы — ад таго, што адбываецца спроба рэжыму паставіць пад кантроль усю дэмакратычную апазыцыю.

А Ярмошына? Калі такое было, каб прадстаўніца ўлады такога ўзроўню кінулася бараніць апазыцыйнага кандыдата?» — дадаў Някляеў.

Каментары42

Цяпер чытаюць

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй13

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Трохгадовай Ксюшы засталося сабраць усяго 4% ад сумы на супердарагія лекі. Але збор спыніўся7

«Мы не дазволім уцягнуць сябе ў гэту вайну». Краіны НАТА адмовіліся далучацца да блакады Армузскага праліва27

МАРГ абурыўся, што ў Расіі прадаецца «Батькин резерв»15

Трамп пасля крытыкі выдаліў выяву, на якой ён прыпадобнены да Ісуса Хрыста4

На аўкцыёне прададуць лэндровэр, аформлены ў стылі Барбі1

У Віцебску спрабуюць вярнуць у строй рэдкі самалёт1

«Я Віктар Орбан, і я хачу вас павіншаваць». Мадзьяр расказаў пра сваю размову з Орбанам5

На будаўніцтве ЖК «Гулівер» у Мінску загінуў рабочы

Беларусь у сусветных лідарах па павольнасці мабільнага інтэрнэту2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй13

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць