Улада1313

Караткевіч наведала Музей беларускай дзяржаўнасці ў будынку АП

Актывістка кампаніі «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч, якая прэтэндуе на пасаду кіраўніка дзяржавы, 28 жніўня наведала Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці.

«Было цікава наведаць музей, мы даўно хацелі сюды трапіць, паглядзець, што тут прадстаўлена, — паведаміла яна БелаПАН. — Экспанаты музея, на жаль, абмежаваныя перыядам з 1991 года, хаця варта было б паказаць гісторыю незалежнасці за больш працяглы перыяд».

Паводле слоў Караткевіч, у першай зале музея, дзе прадстаўлены сімвалы дзяржаўнасці, не хапае герба «Пагоня» і бел-чырвона-белага сцяга, якія былі дзяржаўнымі на працягу пяці гадоў з 1991-га па 1996-ты год. «Вынікі рэферэндуму 1996 года [рэферэндум аб змене сімволікі прайшоў у маі 1995-га — НН] ставяцца пад сумненне. Калі зменіцца ўлада, лічу, трэба будзе перагледзець іх і прыняць адпаведнае рашэнне», — адзначыла яна.

Сама Караткевіч выступае за тое, каб «дзяржаўнай сімволікай быў бел-чырвона-белы сцяг, аднак сёння варта дабіцца таго, каб ён быў прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю, як і герб «Пагоня».

Таксама Караткевіч лічыць, што ў музеі «не хапае людзей». «Ёсць узнагароды, дакументы, але не хапае людзей. А краіна ж і яе незалежнасць гэта людзі, якія адстойвалі гэтую незалежнасць, якія з'яўляюцца прадстаўнікамі краіны. Напрыклад, ёсць грамата, што ў нас ёсць жанчына-акадэмік, але няма ні яе фотаздымку, ні інфармацыі, за што яна атрымала грамату. Хацелася б, каб мы ведалі сваіх герояў у розных галінах, каб гэтыя людзі былі адлюстраваны ў музеі», — сказала яна.

Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці адкрыўся 22 чэрвеня 2012 года. Ён размяшчаецца ў будынку Адміністрацыі прэзідэнта, трапіць у яго можна толькі па папярэднім запісе.

Каментары13

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы сталі меней ездзіць у Літву — статыстыка3

Гоншчыка Формулы-1 Мазепіна, сына мільярдэра беларускага паходжання, абвінавачваюць у згвалтаванні эскортніцы22

Ціханоўская адказала на навагодні зварот Зяленскага33

Купалавец Дзмітрый Есяневіч адказаў, ці пагадзіўся б цяпер зняцца ў расійскім серыяле6

«Былі дзве сур'ёзныя аперацыі». Экс-кіраўнік Нацбанка Багданкевіч перанёс анкалогію6

Бясконцы yesterday Вінцэся Мудрова

Дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства казаў, што прасцей за ўсё працаваць па законе. Цяпер яго судзяць за хабар6

У навагоднюю ноч згубіўся сабака Маі Санду — уцёк, спужаўшыся феерверкаў3

82 рублі за таксі — і гэта не ў Мінску!2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Галоўнае
Усе навіны →